Здарэнні1717

Пад Навагрудкам разбіўся вайсковы самалёт. Пілот загінуў

Мікалай Грыднеў не катапультаваўся, адводзячы самалёт ад вёскі.

Глядзі таксама: Гісторыя авіякатастроф беларускай вайсковай авіяцыі

Сёння пры выкананні планавых палётаў у раёне авіяцыйнага палігона ў Навагрудскім раёне адбылося крушэнне самалёта Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. «Падчас палёту адпрацоўвалася тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і гранічна малых вышынях», — паведамілі ў Мінабароны.

Пасля выканання задання каля 15.35 на вышыні 200 м самалёт пачаў губляць кіраванне.

Кіраўнік палёту даў лётчыку каманду катапультавацца. Лётчык здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна. За два кіламетры ад гэтай вёскі самалёт упаў.
Пілот, вайсковы лётчык 1-га класа падпалкоўнік Грыднеў Мікалай Генадзевіч загінуў.

Для высвятлення прычын здарэння створаная камісія Міністэрства абароны. Расследаванне гібелі самалёта даручана галоўнаму следчаму ўпраўленню Следчага камітэта. Распачата справа па частцы 1 арт. 465 КК (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх).

Эксперт: Авіякатастрофы пачасціліся з-за старэння лётнага парка

На просьбу радыё «Свабода» катастрофу пад Навагрудкам пракаментаваў вайсковы аглядальнік газеты «Беларусы і рынак» Аляксандр Алесін.

Ён адзначыў, што калісьці ў Беларусі катастрофы вайсковых самалётаў былі надзвычайнай рэдкасцю, ён прыгадаў толькі гібель першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата ў 1996 годзе. Аднак апошнім часам гэтыя катастрофы сталі часцейшымі. Эксперт не бачыць прычыны гэтага ў малой колькасці лётных практыкаванняў пілотаў, Беларусь закупіла ва Украіне належную колькасць вучэбных самалётаў, ёсць авіятрэнажоры, так што справа не ў кваліфікацыі лётчыкаў, а ў старэнні лётнага парку.

Самалёты рамантуюць, нават мадэрнізуюць, але кардынальнага аднаўлення авіяпарку ВПС не адбываецца — падкрэсліў Аляксандр Алесін.

Прычына вельмі простая — недахоп грошай. Баявыя самалёты — адна з самых дарагіх вайсковых машын, і ў вайсковым бюджэце на закупку іх грошай няма. Нягледзячы на шчыльныя стасункі з Расеяй, прычым асабліва ў вайсковай сферы, Расея ўсё ж не збіраецца проста перадаваць новыя баявыя самалёты свайму саюзніку.

У выніку падвышаецца імавернасць аварый і непаладак, і колькасць адпаведных выпадкаў. Аляксандр Алесін прыгадаў гібель двух беларускіх лётчыкаў-пілётаў Су-27 у жніўні 2009 году на авіяшоў у польскім Радаме.

Эксперт прагназуе, што з прычыны старэння авіяпарку частата падобных катастроф, на жаль, будзе павялічвацца.

Су-25 — савецкі браняваны дагукавы штурмавік, прызначаны для непасрэднай падтрымкі сухапутных войскаў над полем бою ў любы час сутак пры прамой бачнасці цэлі, а таксама для знішчэння аб’ектаў з зададзенымі каардынатамі кругласутачна ў любых метэаўмовах. У расійскіх войсках мае неафіцыйную назву «Грак», па версіі НАТА — «Жабіная лапка» (Frogfoot).

ТТХ Су-25

Размах крыла-14,4 м

Даўжыня самалёта — 15,3 м

Вышыня самалёта — 5,2 м

Маса — 16,5–19,5 т

Столя вышыні — 10 км

Максімальная хуткасць — 950 км/г

Экіпаж — 1 чалавек, у пары — 2

Дальнасць палёта — 1250 км.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць