Валанцёрка з Ірландыі 10 гадоў жыве ў Беларусі, тут яна знайшла сваё каханне — Наталлю.
Яна — ірландка Вівіен Лонг. Ёй 32 гады, 10 з якіх яна пражыла ў малым беларускім горадзе Чэрвень, дапамагаючы мясцовым
За вокнамі машыны цягнецца шэры беларускі чацвер, кіроўца набірае адрас галоўнага паштовага аддзялення горада Чэрвень на
Мы размаўляем на англійскай, бо расейская мова нашай гераіні даецца цяжэй, і ў мяне не атрымліваецца зразумець Вівіен з першага разу, бо ў яе густы, як Гінес, ірландскі акцэнт.
Чэрвень — тыповы беларускі правінцыйны гарадок. Царква — праваслаўная, касцёл — каталіцкі, Ленін — на плошчы. Плюс райвыканкам, адзін рэстаран і моладзь, якая ездзіць на дыскатэку ў Мар’іну Горку за 25 км адсюль. «Першы раз я прыехала сюды ў студзені 2001 года, каб пазнаёміцца з краінай і агледзецца. Пасля вяртання дадому адчула — гэта быў самы доўгі тыдзень у маім жыцці», — распавядае сціплая Вівіен, якая сустракае нас на ўласнай кухні моцнай чорнай гарбатай з малаком.
Аднак менавіта ў гэтым middle of nowhere ва ўспрыманні тыповага еўрапейца ірландка знайшла сваё каханне — дзяўчыну Наталлю. Разам яны выхоўваюць15-гадовага сына апошняй, дапамагаюцьдзеткам-інвалідам і змагаюцца з грамадскаю думкаю.
Месца дзеяння — вялікая ўтульная кухня на апошнім паверсе цаглянага дома. За акном выстраіліся шэрыя будынкі, здольныя хіба што псаваць псіхічнае здароўе.
На лядоўні налепленыя выявы Дзевы Марыі,Мы сядзім за дыхтоўным драўляным сталом, жуем печыва і спрабуем уцяміць, якое ліха прынесла сюды Вівіен.прайд-каляндар з пацалункам лесбі і фота ружовашчокага падлетка Мікіты, сына Наталлі.
Ёй 32 гады, яна нарадзілася ў Лімарку, скончыла каледж у Дубліне па спецыяльнасці
Першы час уражвала адсутнасць машын на вуліцах, вазы з коньмі як у старых хроніках, уражвала, што ўручную збіраюць лісце, а потым яго паляць. Увогуле, Беларусь нагадвала Ірландыю 40 гадоў таму. А яшчэ пужала адсутнасць памперсаў у дзіцячым доме. «Ты заходзіш у бокс на 25 месцаў, дзе ляжачыя дзеткі, і ў нос ударае пах», — успамінае Вівіен.«Памперсавая кампанія» была першаю, у якой удзельнічала Вівіен: у Ірландыі збіралі грошы, набывалі памперсы і тракамі везлі ў Чэрвень праз усю Еўропу. Апошнім часам амаль усё неабходнае магчыма набыць на месцы.
Ірландцы актыўна працуюць у Чэрвені з канца
Магчыма, так бы і засталася нашая гераіня адной са шматлікіх валанцёрак на тыдзень, калі б не даволі драматычная гісторыя.
«Аднойчы я ўзяла ў сваю сям’ю на дзевяць месяцаў дзяўчынку Крысціну з дзіцячага прытулку, — успамінае Вівіен. — Аднак беларускі ўрад з нейкай нагоды раней неабходнага тэрміну вярнуў яе і яшчэ семярых дзетак дадому. Я зразумела, што проста так не магу кінуць яе, сямігадовую, адну».Яна вяртаецца ў Беларусь і дапамагае ірландскай сям’і арганізаваць працэс удачарэння дзяўчынкі. Цяпер Крысціна і яшчэ двое
А далей гісторыя нагадвае сцэнар незалежнага
Сёлета пара «ажанілася» ў Ірландыі. Было вялікае свята, з усёй сям’ёй, сабакамі, дзецьмі, кветкамі і вялікім святочнымпрайд-тортам . Для абедзвюх гэта першыя стасункі з асобамі свайго полу.
Усю гэтую гісторыю Вівіен расказвае абсалютна нармалёва і побытава, часам перапытваючы, ці падліць нам гарбаткі. Каб не было ніякіх непаразуменняў, падчас першай сустрэчы яна адразу зрабіла добраахвотны coming out і дала
«Спачатку было шмат чутак, абмеркаванняў. Ідзеш на кірмаш і фізічна адчуваеш позіркі. Аднак з цягам часу ўсім надакучыла, бо няма чаго больш абмяркоўваць — мы не робім з гэтага таямніцы. Шчырасць — найлепшая палітыка», — усміхаецца Вівіен.Званіць тэлефон, і ў нас ёсць шанец пачуць вельмі неблагую рускую мову, ірландка вывучыла яе на слых.
Прыходзіць Наталля, такая ж усмешлівая і апранутая ў клетачку. Пад дробным дажджом мы ідзем абедаць у адзіны мясцовы рэстаран «Сузор’е». Чэрвень — нібыта горад жанчын, дзе мужыкі — таямніца з відавочнымі адказамі. Іншае пытанне — дзе дзеці? Сын Наталлі Мікіта цяпер на працы, дапамагае ў будаўніцтве сваім сябрам. «Гэта вельмі важна — зразумець, ці хочаш ты ўсё жыццё працаваць фізічна, ці лепш вучыцца», — абыходзячы вялізарнага чорнага сабаку, тлумачыць Вівіен.
Высвятляецца, што хлопец патрыятычна настроены — ён хоча атрымаць адукацыю тут, нягледзячы на тое, што ёсць магчымасць вучыцца ў Ірландыі, дзе ён праводзіць кожнае лета пачынаючы з пяцігадовага ўзросту.
Мы праходзім апошні праект ірландцаў — цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў. Раней гэта быў пакой у дзіцячым садку, пра які не ведалі нават самі чэрвеньцы. Цяпер гэта асобны аднапавярховы будынак, прыдатны для развіваючых заняткаў, з карцінкамі на сценах і новым абсталяваннем. Аднаўлялі яго ўсёй грамадой апошнія тры гады, адзінае, што засталося скончыць — гульнявую пляцоўку. Беларускі ўрад дапамагае тым, што проста не перашкаджае. Увогуле, складаецца ўражанне, што Чэрвень — адзін з самых спрыяльных гарадоў у рэспубліцы ў плане абыходжання з людзьмі з асаблівасцямі развіцця.
Рэстаран уражвае
Пасля абеду працягваем знаёмства з горадам. Нам паказваюць новую плошчу, ружовыя дамкі, з прыемнасцю — помнік Леніну, які нарэшце знеслі з пастамента і прыткнулі недзе збоку. Увесь час Наталля з кімсьці вітаецца і напрыканцы збягае ад нас па тэрміновых справах. Недзе на шляху ад Леніна да райвыканкама мы чуем казку пра ірландскіх фей і беларускіх алкаголікаў.
Дзеці, што знаходзяцца ў прытулку, паходзяць не з найлепшых сямей. Часта бацькі пазбаўленыя правоў, яшчэ часцей гэта
«Мы не даем грошы проста так, бо хто ведае, на што іх патрацяць. Калі трэба халадзільнік, набываем халадзільнік, стол — набываем стол, алей ці ежа — ідзем у краму. Аднойчы мы прыязджаем да маці адной дзяўчынкі — і я разумею, што жанчыне патрэбная дапамога ці не больш, чым дачцэ. Яна жыве ў жудаснай лазні, з небяспечнай праводкай, па ўсім целе вялікія сінякі — яе пакалаціў сужыцель».Жанчыну разам з яе сужыцелем адправілі на лячэнне ад алкагалізму ў Менск. Спрацавала: яны скончылі піць, знайшлі працу і нават вярнулі бацькоўскія правы — што ў нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве надзвычай складана. Праўда, схема працуе не заўсёды: яшчэ адна пара піць не кінула, і грошы ірландскіх дабрачынцаў сышлі на рахунак «Крышталя».
Гаворачы пра асаблівасці побыту і тое, як усё змяняецца ў лепшы бок, даходзім да пакінутай каля пошты машыны. «А чаму б не дапамагаць ірландскім дзеткам?» — пытаем мы напрыканцы. «У іх няма такіх праблемаў, сістэма ўладкаваная і працуе вельмі добра. Тут я патрэбная значна больш. Калі вярнуся дадому, буду хіба што бяздомнікамі займацца», — адказвае Вівіен.
Аднак ці хутка яна вернецца ў Ірландыю, не зразумела — мясцовы праект амаль скончаны і трэба вырашыць, куды рухацца далей. З вялікай імавернасцю гэта будзе Афрыка. Паедуць, вядома, разам з Наталляй і сынам.
На зваротным шляху робіцца млосна ці то ад уражанняў і чыстага паветра, ці то, што больш імаверна, ад з’едзенага на абед хека.
Каментары