Грамадства2828

Гомельскаму апазіцыянеру напісалі адказ на паўбеларускай мове — фотафакт

«Апавяшчаю Жукоўскага аб напрамку звароту для дазволу пракурору»

Гомельскі апазіцыянер Канстанцін Жукоўскі 14 ліпеня звярнуўся са скаргай у пракуратуру Гомельскай вобласці на дзеянні супрацоўнікаў Следчага камітэта, якія няправільна аформілі яму позву, не ўказаўшы, у якасці каго ён павінен з’явіцца туды.

20 ліпеня заяўнік атрымаў па пошце адказ.

Як вынікае з адрасу адпраўніка, гэта — пракуратура Гомельскай вобласці, што пацвярджаецца і «шапкай» на афіцыйным бланку. Аднак падпісаны адказ начальнікам аддзела Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
«Заапарк» — так ахарактарызаваў розначытанні Жукоўскі.

Згодна з законам аб зваротах грамадзян, адказ з дзяржаўных структур павінен давацца на мове заяўніка. Жукоўскі звяртаўся са скаргай у пракуратуру на беларускай мове. Адказ ён атрымаў не нейкай мове, аддалена падобнай на беларускую.

Напрыклад,

у тэксце адказу ўжываюцца фразы «накіроўваю для разгляду па істоце» (замест «па сутнасці»), «апавяшчаю Жукоўскага аб напрамку звароту для дазволу пракурору» (замест «паведамляю Жукоўскаму аб накіраванні звароту для вырашэння пракурору»). Упраўленне Следчага камітэта названае «кіраваннем Следчага камітэта».

«Наша беларуская мова праз русіфікацыю штучна выведзена з ужытку. Чыноўнікі, якія не ведаюць родную мову, чужыя народу, таму няма закона і парадку. У іх, чыноўнікаў, няма павагі да мовы народа і, адпаведна, да носьбітаў гэтай мовы», — заявіў Жукоўскі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця71

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць