Спорт33

Тры тыдні без сэксу і іншыя правілы беларускіх алімпійцаў

Якіх установак прытрымліваюцца нашы спартоўцы?

Першае правіла многіх нашых алімпійцаў — партызанскае. Гэта калі атлет закрываецца ад цікаўных вачэй перад стартам.

Адзін з такіх зацятых партызанаў — кідальнік молата Іван Ціхан. Ён, дарэчы, і пасля спаборніцтваў не надта любіць выступаць публічна.

Найлепшая спартоўка Беларусі мінулага года Надзея Астапчук, якая выступае ў штурханні ядра, перад Гульнямі бярэ з Ціхана прыклад:

«Пасля спаборніцтваў дамо любыя інтэрв’ю, а цяпер — не, — кажа трэнер штурхальніцы Аляксандр Яфімаў. — Яна сарамлівая. Справа — на першым плане, размовы — на другім».

Агульнавядома, што многія баксёры напярэдадні паядынкаў не займаюцца сэксам. Пытаемся ў трэнера Канстанціна Маханькова (на Гульні ў Лондан ён вязе байца Сяргея Карнеева), чаму майстрам скураных пальчатак даводзіцца адмаўляцца ад мілосных уцехаў з жанчынай і як доўга трэба ўстрымлівацца.

Канстанцін Маханькоў: «Тры тыдні. Злейшым будзеш на рынгу. Найлепшая канцэнтрацыя тады. І пасля любошчаў моц у нагах страчваецца».

Алімпійскія чэмпіёны Пекіна ў веславанні браты Багдановічы спускаюцца на ваду, надзеўшы хрысціянскія крыжыкі. А таксама вераць і прытрымліваюцца забабонаў, што за два тыдні да Алімпіяды не варта галіцца і стрыгчыся.

Многія з нашых футбалістаў, гэта не сакрэт, вераць у цэлы шэраг забабонаў. Нехта кладзе ў гетры шчаслівыя манеткі. Нехта заўжды шнуруе буцы, пачынаючы выключна з адной і той жа нагі. А пенальці нашы хлопцы зазвычай прабіваюць, паставіўшы мяч ніпелем наперад. Праўда, гэтак жа сябе паводзіць пераважная большасць футбалістаў свету. Таму нязголеная барада ці манетка ў гетрах наўрад ці стануць важкім пераможным фактарам на футбольным полі.

Тэнісіст Максім Мірны не спажывае за дзень да матча мяса — каб лягчэй рухацца на корце.

Чэмпіёнка свету ў плаванні Аляксандра Герасіменя пагаджаецца, што адмаўляцца ад любошчаў перад стартам ці не спажываць нейкіх прадуктаў — нармальна.

Аляксандра Герасіменя: «Гэта аб’ектыўныя прычыны, а не прусакі ў галаве. Нехта гэтых правілаў прытрымліваецца, нехта не. Таму так і павінна быць».

А вось што да забабонаў, то Аляксандра вырашыла для сябе, што верыць у іх не варта.

Аляксандра Герасіменя: «Я лічу, што гэта няправільна і гэтага не павінна быць, каб ні ад чаго не залежаць».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць