Грамадства

Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку аштрафавалі

Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Мінска аштрафавала дырэктара інфармацыйна-асветнай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнку за няўчаснае падаванне дакументаў аб падатку на прыбытак,
паведаміў сп. Бандарэнка.

Паводле слоў праваабаронцы, усю падатковую справаздачнасць «Платформа» здала ў адпаведнасці з заканадаўствам яшчэ ў сакавіку. «Аднак, як аказалася, наша справаздача дзесьці „згубілася“ і пра яе ўспомнілі толькі цяпер. 24 ліпеня мы падалі справаздачу паўторна. 25 ліпеня падатковы інспектар ператэлефанавала мне і папрасіла прыехаць да яе да 18 гадзін, мы дамовіліся, што я прыеду. Аднак у 16.30 да мяне ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі № 66 Савецкага раёна і прад’явілі пастанову аб прымусовым прывадзе мяне ў падатковую. Прывад яны пагадзіліся ажыццявіць толькі на іх машыне. Па дарозе супрацоўнікі міліцыі арганізавалі сапраўдны дэтэктыў са спробай адарвацца ад аўтамабіля супрацоўніка „Платформы“, і мы пракаціліся з вецярком праз „суцэльныя“ палосы і па сустрэчнай, двойчы ледзь не трапіўшы ў аварыю», — сказаў Бандарэнка.

«У падатковай мне давялося адказваць адразу па некалькіх пратаколах — для падатковай і для ўчастковага, які для эканоміі часу спрабаваў узяць у мяне тлумачэнні па нейкай заяве ў паклёпе, напісанай адным з супрацоўнікаў ПК-2 Бабруйска. Ад дачы тлумачэнняў участковаму я адмовіўся», — сказаў Бандарэнка.

У выніку падатковая інспекцыя наклала штраф на ІПУ «Платформа» ў 500 тысяч рублёў і 200 тысяч — на Бандарэнку як на дырэктара ўстановы.

Бандарэнка адзначыў, што некалькімі днямі раней ІАУ «Платформа» атрымала з падатковай інспекцыі Савецкага раёна Мінска дакумент, у якім паведамлялася, што паколькі ІАУ «Платформа» не вядзе дзейнасці, — на яе разліковы рахунак не паступаюць фінансавыя сродкі, не атрымліваецца даход і, адпаведна, няма падстаў для выплаты падаткаў, — пастаўлена пытанне аб закрыцці ўстановы.

«Пакуль гэта толькі папярэджанне, унутраных дакументаў нам ніхто не паказваў.
Але актыўнасць вакол нас вялікая. Мы ўжо ў КДБ, розныя РУУСы, падатковыя і апорныя пункты па розных пытаннях ходзім як на працу. Большай часткай позваў нам не выпісваюць, а дастаўляюць прымусова», — паведаміў Бандарэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць