Літаратура11

Памёр класік амерыканскай літаратуры Гор Відал

На 87 годзе жыцця памёр культавы амерыканскі пісьменнік і публіцыст Гор Відал.
Ён сканаў у сваёй кватэры пасля перанесенага запалення лёгкіх, паведамляе Associated Press са спасылкай на пляменніка пісьменніка.
Гор Відал лічыцца класікам амерыканскай літаратуры XX стагоддзя, разам з Норманам Майлэрам і Трумэнам Капотэ.

Юджын Лютэр Гор Відал нарадзіўся ў горадзе Вэст-Пойнт штата Нью-Ёрк у 1925 годзе. Ён належаў да вядомай у ЗША палітычнай дынастыі. Сваё першае апавяданне Відал напісаў у 19 гадоў. Вядомасць Відалу прынёс апублікаваны ў 1948-м годзе раман "Горад і слуп", у якім ён адным з першых у амерыканскай літаратуры звярнуўся да праблематыкі гомасэксуальнасці.

За сваё жыццё ён стварыў 25 раманаў, асабліва вядомыя гістарычныя сагі «Лінкольн», «Віцэ-прэзідэнт Бэры», «Імперыя», «Галівуд», «Вашынгтон, акруга Калумбія» і сатырычныя творы «Майра Брэкінрыдж» і «Дулута», якія праславілі яго ў літаратурным свеце.

Гор Відал вядомы і як аўтар мноства эсэ, у якіх закранаюцца тэмы палітыкі, рэлігіі, літаратуры і сэксу.
У 1993 годзе за эсэ «Злучаныя Штаты (1952-1992)» пісьменнік атрымаў Нацыянальную кніжную прэмію ЗША. Ён таксама пісаў сцэнары для брадвейскіх п'есаў.

У 1960-я і 70-я Відал быў палітычным каментатарам на тэлебачанні. Ён прытрымліваўся леваліберальных поглядаў, удзельнічаў у кампаніі супраць вайны ў Іраку, выступаў за рэлігійныя свабоды.

Пісьменнік быў сябрам такіх вядомых асобаў як Орсан Уэлс, Джэк Керуак, Марлон Брандо, Пол Ньюман, Джаан Вудвард, Фрэнк Сінатра і некалькі членаў сям'і Кэнэдзі.

Пісьменнік актыўна займаўся палітыкай, так, у 1960 годзе ён балатаваўся ў палату прадстаўнікоў ЗША ад дэмакратаў.

Ён актыўна крытыкаваў палітычную сістэму ЗША, якую ён называў «паліцыянтам дзяржавай» і якой прадказваў хуткае ператварэнне ў ваенную дыктатуру.

Каментары1

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць