Мова1919

Ліст пра нешта

І пра штосьці таксама.

Шаноўная рэдакцыя!

Некалі яшчэ Францішак Багушэвіч напісаў, што наша мова дадзена нам Богам. Значыцца, ставіцца да яе трэба адпаведна — не высмейваць, не пагарджаць, не змяняць згодна сваім вымудрам. Бо ёсць рэчы натуральныя, а ёсць штучныя. І чалавек са здаровым сэнсам аддасць перавагу натуральнаму прадукту перад штучным. От стварыў Заменгоф мову эсперанта — зручную, простую, лёгкую для запамінання. Але хто на ёй размаўляе? Бо ненатуральная, штучная. Не тое, што «Богам дадзеная». Падобным чынам, як Заменгоф ствараў эсперанта, беручы лексіку з розных моваў, так і ў нас беларускую мову засмечваюць лексікай з іншых моў.

Пры СССР прымусова беларускую мову набліжалі да расійскай. А цяпер бяруць словы з польскай або ўкраінскай.
Наогул беларусы вельмі лёгка мяняюць сваё на карысць іншага. Словы агульнабеларускія адразу ж замяняюцца на іншыя, адно тыя з’явяцца.
Заспявалі дзеля смеху «Хтосьці ёсць, няма кагосьці» — і пайшло-паехала. Сунуць гэтыя штосьці, дзесьці, калісьці скрозь ва ўсе тэксты. Чаму?
Бо думаюць па-расійску, на хаду перакладаючы. Хочуць сказаць «кто-то» — злёгку крывяць і атрымліваюць хтосьці, хочуць сказаць «чей-то» — не доўга думаючы кажуць чыйсьці. І такія звычайныя, натуральныя беларускія словы — некалі, недзе, нехта, нейкі, нечы — сталі радзей ужываць. І думаюць, напэўна, што скарыстоўваюць чыстыя беларускія словы. Спявак напісаў песню, каб было смяшней, а аказалася, што паўплываў не лепшым чынам на мову.

Кожны падсвядома адчувае ненатуральнасць гэтых «штосьці-дзесьці».
Паспрабуйце сказаць фразу «як нехта недзе сказаў…» падобнымі словамі. «Як хтосьці дзесьці сказаў»?

Давайце звернемся да слоўнікаў жывой беларускай мовы. Якія словы выкарыстоўвалі беларусы папраўдзе? Возьмем 5-томавы «Слоўнік беларускіх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусі…», дзе, не зусім адпаведна назве, прадстаўлена лексіка з 5 абласцей Беларусі і беларускіх рэгіёнаў замежжа. І от, слова «нешта» фіксуецца ў Гродзенскім, Смаргонскім, Валожынскім, Шчучынскім, Пружанскім, Верхнядзвінскім, Ашмянскім, Пухавіцкім, Свянцянскім раёнах. А слова «штосьці» наогул нідзе не зафіксавана!

Слова «недзе» фіксуецца ў Астравецкім і Свянцянскім раёнах. Слова «дзесьці» не зафіксавана нідзе!

Амаль тое самае па іншых словах —

«некалі» шырока фіксуецца і ў Мінскай, і ў Гродзенскай, і ў Брэсцкай, і ў Віцебскай абласцях, а «дзесьці» — адно на памежжы Гродзеншчыны і Літвы. Словы «некі, нейкі» адзначаны ў 14 раёнах Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцей, а слова «якісьці» толькі ў 1 вёсцы на Беласточчыне.

Цяпер робіцца зразумелым, што гэтыя ненатуральныя, дзіўныя словы -проста сумесны ўплыў польскай (хтось, дзесь, штось) і расійскай моваў.

У «Беларуска-расійскім слоўніку» (1925 г.) С.Некрашэвіча і М.Байкова ёсць адно варыянты адпаведныя польскім — хтось, дзесь, якісь, і натуральна¬беларускія нехта, некалі, недзе, нейкі. Амаль тое самае, за адным выключэннем, і ў іх «Расійска-беларускім слоўніку». У «Краёвым слоўніку Чэрвеншчыны» (от дзе ўжо сапраўды Цэнтральная Беларусь!) М.Шатэрніка даюцца толькі словы нейкі, нек, некаліся, нейчы, нейдзе, нешта, неяк, нехта.

Любы чалавек, калі зацікавіцца, можа зірнуць у слоўнікі жывой беларускай мовы і пераканацца, як гаварылі беларусы і ці скарыстоўвалі яны гэтыя дзіўныя польска-расійскія словы, якімі так густа панасыпаны цяпер газетныя тэксты. Давайце, усё ж трымацца натуральнасці, а не штучнасці ў пытаннях мовы.

Ад Рэдактара. Дзякуй сп. Брую за напамін пра нешта. У абарону чагосьці можна толькі сказаць, што гэтая канструкцыя таксама ўжываецца ў многіх гаворках і многімі носьбітамі мовы. Мае таксама свае дыялектныя формы «штось», «штося» і, адпаведна, «дзесь», «дзеся» і г.д. Але, праўда, формы «нешта», «некалі», «недзе» вельмі натуральныя і вельмі ўласцівыя добрай мове.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту33

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту33

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць