Гісторыя1515

Мінскае замчышча пачнуць будаваць ужо праз два гады

Паўстануць падзямельная і надзямельная яго часткі.

КУП «Мінская спадчына» ў 2014 годзе плануе прыступіць да стварэння гісторыка-архітэктурнага комплексу «Мінскае замчышча». Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Павел Шыкунец.

Праектная дакументацыя распрацаваная, узгодненая, прайшла экспертызу. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва складае 32 месяцы. Праект прадугледжвае стварэнне археалагічнага музея, музея гісторыі горада, аднаўленне маставых, крапасных сцен, элементаў ранейшых камунікацый. Тут будуць выкарыстоўвацца інтэрактыўныя тэхналогіі.

«Асноўная задача комплексу — каб мінчукі ведалі і любілі гісторыю горада. Такога цэнтра асветы ў гістарычным цэнтры Мінска не хапае, і яго трэба стварыць. Яшчэ там мы хочам прадставіць макет адной з першых праваслаўных цэркваў, што існавала ў Мінску — помніка, які незваротна страчаны», — адзначыў Павел Шыкунец.

Комплекс размесціцца на плошчы амаль 5 га ў межах ракі Свіслач — праспекта Пераможцаў — вуліцы Багдановіча — станцыі метро «Няміга» — пляцоўкі каля Палаца спорту. Мінскае замчышча будзе складацца з трох частак. Першая — падземная зала-амфітэатр на 240 месцаў з абходнымі галерэямі і экспазіцыяй каштоўных археалагічных знаходак. Другая частка, інтэрактыўная, будзе змяшчаць музейныя экспанаты ў натуральную велічыню. Трэцяя частка комплексу — Ніжні рынак. Тут з’явяцца гандлёвыя шэрагі, адкрытыя крамы з навесамі і павільён пад тэнтам «Тэатр-балаган», дзе змогуць выступаць артысты рознага жанру.

Мінскае замчышча будзе звязана мостам праз Свіслач з Траецкім прадмесцем, што створыць пешаходныя сувязі для выгоды гараджан і гасцей сталіцы.

У грамадстве праект гісторыка-архітэктурнага комплексу «Мінскае замчышча» выклікаў неадназначную рэакцыю. Былі публікацыі ў інтэрнэце, што ён ігнаруе ландшафт і з’яўляецца псеўдагістарычным, бо няма дакладнай інфармацыі пра сапраўднае аблічча горада XII стагоддзя. У адказ на гэта Павел Шыкунец заўважыў, што Мінскае замчышча трэба ўспрымаць як музеефікацыю.

«Узнавіць замчышча ў нейкай адной гістарычнай праслойцы нельга, інакш мы забудзем іншыя гістарычныя эпохі. Таму мы прынялі канцэпцыю інтэрактыўнага паказу ўсёй гістарычнай спадчыны, якая ёсць і паднятая шляхам археалагічных, гістарычных пошукаў. Каб гэта паказаць, трэба стварыць умовы, антураж», — сказаў кіраўнік «Мінскай спадчыны».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць