Свет1010

Лідар «Хезбалы» назваў фільм аб прароку Мухамедзе самай страшнай абразай

Гэта горш, чым кніга Рушдзі і дацкія карыкатуры, мяркуе шэйх Насрала.

Лідар радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хезбала» шэйх Насрала заклікае да новых пратэстаў у Ліване ў адказ на зняты ў ЗША фільм, які многія мусульмане палічылі абразлівым.

Як заявіў у відэазвароце Насрала, свет павінен ведаць, што мусульмане «не будуць моўчкі трываць абразы».

Пратэсты ля дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША ў ісламскіх краінах Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Азіі працягваюцца ўжо некалькі дзён.

У звароце, які быў паказаны па тэлеканале «Аль-Манар», шэйх заклікаў вернікаў да шматдзённых пратэстаў.

Мяркуецца, што першая акцыя пройдзе ў панядзелак днём у паўднёвым прыгарадзе Бейрута, які фактычна кантралюе групоўка «Хэзбала».

Шэйх адзначыў, што чакаў заканчэння трохдзённага візіту ў Ліван Папы Бенедыкта XVI і толькі затым выступіў са зваротам.

«Тыя, хто стаіць за гэтым фільмам, тыя, хто стаяць за яго стваральнікамі, тыя, хто падтрымліваюць і абараняюць іх, у першую чаргу ЗША, павінны быць прызваныя да адказу і пакараныя.
Іх варта байкатаваць», — заявіў шэйх.

У Ліване ў апошнія дні ўжо адбыліся пратэсты супраць фільма, але ў асноўным на поўначы краіны ў горадзе Трыпалі, дзе большасць жыхароў — суніты.

Па словах шэйха Насралы, фільм з’яўляецца велізарнай абразай для мусульман, нават большай, чым раман Салмана Рушдзі «Сатанінскія суры» або апублікаваныя ў дацкай газеце карыкатуры з выявай прарока Мухамеда.

Няякасна зняты і дрэнна змантаваны фільм «Нявіннасць мусульманаў» паказвае прарока Мухамеда дурнаватым чалавекам, які імкнецца да ўлады. У фільме ёсць сцэны сэксу Мухамеда з яго жонкай і іншымі жанчынамі.

Дакладных звестак пра стваральнікаў гэтай стужкі няма, але ўлады ЗША кажуць, што, як мяркуецца, рэжысёрам стаў Накула Баслі Накула з Каліфорніі, якога раней прызналі вінаватым у махлярстве.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў24

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў24

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць