Афіша11

У Батанічным садзе — «Восеньскі блюз»

У мінскім Цэнтральным батанічным садзе 20 кастрычніка з 12.00 да 16.00 будзе арганізавана святочная праграма «Восеньскі блюз»,
паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара сада Алена Сакурэнка.

Паводле яе слоў, слухачам будуць прапанаваныя «восеньская рамантыка духавога квінтэта, лістапад блюзу і джазу ад «Гранд-бэнда».

У экспазіцыйнай аранжарэі экскурсаводы ў 12.00, 14.00 і 15.30 раскажуць пра расліны субтропікаў і тропікаў. Для аматараў архідэй арганізуюць майстэрню па навучанні дагляду за гэтымі кветкамі.

Упершыню ў батанічным садзе адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй у ліманарыі — ва ўнікальнай аранжарэі цытрусавых раслін. Пры наяўнасці білета ў сад уваход у ліманарый будзе бясплатным. Наведвальнікі змогуць убачыць пладаносныя мандарыны, апельсіны, грэйпфруты, лімоны з 12.30 да 15.30.

Адбудзецца таксама дэфіле ўдзельнікаў гарадскога экалагічнага конкурсу фларыстычных восеньскіх убораў. Сакурэнка зазначыла, што частаваннем для ўсіх ахвотных будзе бясплатная гарбата, настоеная на зёлках, вырашчаных у садзе.

Уваходны білет каштуе 20.000 рублёў, ільготны (для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў) — 10.000 рублёў. Білет у экспазіцыйную аранжарэю — 10.000 рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць