Спынена крымінальная справа супраць апазіцыянера Петрушэнкі з Коханава
Спадара Петрушэнку вінавацілі ў «знявазе прадстаўніка ўлады».
Крымінальную справу супраць яго распачалі падчас кампаніі выбараў у палату прадстаўнікоў, калі Мікалай Петрушэнка вылучыўся на кандыдата ў дэпутаты ад Партыі левых «Справядлівы свет».
Падставай стаў артыкул спадара Петрушэнкі, разьмешчаны 8 жніўня на сайце
Паводле пастановы, якую падпісаў старшы следчы Шчарбянок, аўтар артыкула сцвярджаў, што намеснік старшыні аршанскага гарвыканкама падазраецца ў спрыянні дзейнасці педафіла. Тым самым Петрушэнка «публічна зняважыў» чыноўніка «як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Тэкст артыкула быў перададзены на лінгвістычную экспэртызу, інавукоўцы-філолагі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта не знайшлі ў ім нічога крымінальнага.
Журналіст атрымаў паведамленне са Следчага камітэта Віцебскай вобласці, што справа супраць яго скасавана па прычыне «адсутнасці ў дзеяннях складу злачынства».
Аднаго з герояў публікацыі, старшыню жыллёвага таварыстваІ ён насамрэч неаднаразова атрымліваў ўхвалы ад гарадскога кіраўніцтва за сваё дзейнасць у якасьці кіраўніка мясцовай«Орша-Юнацтва» гэтымі днямі насамрэч судзяць паводле абвінавачаньня ў педафіліі.
Каментары