Грамадства1313

Змітра Дашкевіча этапуюць у крытую турму

Такое рашэнне прыняў сёння мазырскі суд, які цягнуўся 10 хвілін.

Лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч працягне адбываць пакаранне ў крытай турме, паведаміла яго нявеста Наста Палажанка. Такое рашэнне прыняў 30 кастрычнік мазырскі суд на выязным пасяджэнні ў папраўчай калоніі № 20 Мазыра (Гомельская вобласць), дзе да сённяшняга дня ўтрымліваўся апазіцыйны палітык.

У якую з турмаў будзе этапаваны Дашкевіч, пакуль не вядома. Па словах Палажанкі, гэта можа быць альбо жодзінская, альбо гродзенская турма, дзе ён будзе знаходзіцца да канца тэрміну (канец жніўня 2013 года). Крытая турма, патлумачыла Анастасія, прадугледжвае больш жорсткія правілы ўтрымання.

Як паведаміла Палажанка, сённяшні

суд доўжыўся 10 хвілін. Адвакат Дашкевіча на судзе не прысутнічаў,
паколькі, па словах Анастасіі, Дашкевіч лічыць, што абаронца ўсё роўна не змог бы паўплываць на зыход працэсу.

Узмацненне жорсткасці ўмоў утрымання Дашкевіча сведчыць аб тым, што ўлады працягваюць ціск на лідара «Маладога фронту»,
лічыць Палажанка. Акрамя ўзмацнення ціску на палітыка
гэта яшчэ больш ізалюе яго ад знешняга свету, адзначыла Наста.

Як доўга будзе доўжыцца этап, Палажанка не ведае. У бліжэйшыя дні яна разам з адвакатам будзе звязвацца з турмамі ў Гродне і Жодзіне, высвятляць лёс Дашкевіча.

Зміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Мінску напярэдадні апошніх выбараў прэзідэнта, 18 снежня 2010 года, па абвінавачванні ў збіцці двух мужчын.
Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі іх арышт як прэвентыўную меру па «зачыстцы» грамадства перад выбарамі. У сакавіку 2011 года суд прызнаў Дашкевіча вінаватым, прысудзіўшы яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова лідар «Маладога фронту» адбываў пакаранне ў калоніі ў Горках (Магілёўская вобласць), затым яго перавялі ў Глыбокае (Віцебская вобласць). 28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўключаны чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе.

У мазырскую калонію палітвязень паступіў 19 верасня, а 21-га — абвясціў галадоўку ў сувязі з «нечалавечым паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».
Пасля пераводу 4 кастрычніка ў памяшканне камернага тыпу Дашкевіч спыніў галадоўку, патлумачыўшы гэта тым, што стаўленне адміністрацыі калоніі да яго «кардынальна змянілася ў лепшы бок».

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў24

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча1

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў24

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць