Архіў

Севярын Квяткоўскi. «ПРОСТЫ» ФЭНОМЭН

№ 36 (97) 29 сьнежня 1997 г.

«ПРОСТЫ» ФЭНОМЭН

 

21 сьнежня ў канцэртнай залi «Менск» рок-фольк-(...)-поп гурт «Палац» сьвяткаваў сваё пяцiгодзьдзе.

 

Наўрад цi гледачы, якiя сем’ямi i нават цэлымi працоўнымi калектывамi запоўнiлi залю, разважалi аб коштах квiтка, якiя сягалi да трох сотняў тысячаў беларускiх рублёў; тым больш яны не задумвалiся аб тым, што «Палац», нягледзячы на неспрыяльнае для айчыннага шоў-бiзнэсу надвор’е, яшчэ на калiва наблiзiў нас да разуменьня простага, але не для ўсiх звыклага эўрапейскага прынцыпу — узровень мастацтва мусiць мець адпаведны кошт; i, вядома, у той дзень гледачоў ня мусiлi хваляваць важкiя стратэгiчныя пытаньнi «ўсталяваньня беларускай маскультуры дзеля вырашэньня праблемаў нацыянальнага Адраджэньня». Бо...

...«Экшн», «пэрфоманс», «хэпэнiнг», «сьвята»: «палацаўцаў» справядлiва ўважаюць за найлепшых шоў-мэнаў беларускай рок-сцэны. Кожны выступ гурта — свайго кшталту пераход у вiртуальную рэальнасьць: праз сучасныя рознастылёвыя музычныя сродкi («рэп», «тэхна», «рэгi» etc.) глядач спрычыняецца да касмагфнічных перажываньняў старажытных беларусаў. Сьледам за «Песьнярамi», якiя запачаткавалi беларускую традыцыю эстраднага фольку, «Палац» выконвае аўтэнтычныя песьнi, якiя ўласнаруч здабывае ў фальклёрных экспэдыцыях. Цiкава, што, са словаў аўтараў, аранжыроўкi, празь якiя ўзьнiкае атмасфэра сучаснага эўрапейскага шоў, звычайна не перавышаюць дваццацi адсоткаў ад усяго твору. Тым ня менш, яны больш чым адпавядаюць сучасным стандартам «цывiлiзаванае» поп-культуры...

... Iмёны ўплываюць на лёсы. Калi «Новае неба» Касi Камоцкай за апошнiя гады некалькi разоў «мяняла колер» празь зьмену выканаўцаў, калi «Ўлiс» увесь час знаходзiцца ў творчым «блуканьнi», калi NRM трывала мроiць аб пашырэньнi «тэрыторыi» сваёй «рэспублiкi», а «Крама» аддае перавагу «продажу» старых хiтоў, а не стварэньню новых, дык «Палац» будуе сабе новыя «харомы». У хуткiм часе гурт плянуе ператварыцца ў студыю, якая ўбярэ ў сябе разнастайныя пад- (цi над-?) структуры кшталту прад’юсарскай, запiсавай i iнш., але найперш —некалькi «спадарожных» праектаў. Адзiн зь iх ужо сёньня «набiрае вышыню»: «Крывi». Ягоныя аўтары — «палацаўцы» Юры Выдронак, Зьмiцер Вайцюшкевiч, ягоны «голас» — Веранiка Круглова.

Аўтэнтыка й старажытнасьць песьняў, iхны эксклюзiў у сучаснай фальклярыстыцы, мультыiнструмэнтальнасьць i музычная шматпластавасьць аранжыровак — гэта тое, што яднае «Крывi» з «бацькам» «Палацам». Складана меркаваць, хто на юбiлейнай iмпрэзе атрымаў наймацнейшыя воплескi, «бацька» цi «дачка», але выглядае на тое, што «Крывi» маюць усе шанцы з «спадарожнiка» ператварыцца ў самастойную «плянэту». З майго гледзiшча, адмысловасьць праекту «Крывi» — у скiраванасьцi да псыхадэлiкi. Калi «Палац» арганiчна ЎВIВАЕ сучасныя рытмы ў старажытныя беларускiя карункi, стварае iхнае новае гучаньне, дык «Крывi» ймкнуцца РАСКРЫЦЬ таямнiчыя знакi беларускага арнамэнту празь перакрочваньне мяжы сучаснага сьветаадчуваньня ў бок Першапачатковага. Мяркую, няма анiякае супярэчнасьцi ў тым, што Юрыю Выдронку i Зьмiцеру Вайцюшкевiчу ўдаецца працаваць з блiзкiм матэрыялам у розных накiрунках. Рэч у тым, што да Першапачатковага можна наблiзiцца толькi дзякуючы жанчыне: сакрэт (цi душа) «Крывi» — у Веранiцы Кругловай.

... Адзiн журналiст, спрабуючы зразумець фэномэн працы музыкаў, паспрабаваў даведацца аб суадносiнах «тутэйшага» i «нетутэйшага» ў iхных песьнях. Адказ, вядома, быў просты — беларускiм ёсьць усё, што створанае беларусамi.

Севярын Квяткоўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць