Архіў

Мікола Казлоўскі. Украінскія згуртаваньні на Берасьцейшчыне — па-за законам

№ 6 (163), 7 — 14 лютага 2000 г.


 

Украінскія згуртаваньні на Берасьцейшчыне — па-за законам

Да перарэгістрацыі на Берасьцейшчыне дзеялі 2 украінскія культурна-асьветніцкія арганізацыі: Украінскае грамадзка-культурнае аб’яднаньне (ад 1990 году) і «Просвіта Берестейщини» (ад 1995). Абедзьвюм адмоўлена ў перарэгістрацыі! Фармальная прычына — бо меліся пісьмовыя папярэджаньні (а ў каго іх не было?) за фармальныя парушэньні (неадпаведнасьць форме ведамасьцяў аб заплаце сяброўскіх складак і г.д.), якія, як бач, былі выпраўленыя. Паводле ранейшага закону гэта не магло служыць прычынай для забароны арганізацыі. Мабыць, справа ў іншым.

Так, В.Шэйман у 1998 годзе на «слуханьнях па правах чалавека» заявіў: «Мы не дапусьцім стварэньня ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях свайго Косава». А 7 красавіка 1999 году А.Лукашэнка абвясьціў, што палякі Гарадзеншчыны і ўкраінцы Берасьцейшчыны маюць праводзіць зьезды грамадзян польскай і ўкраінскай нацыянальнасьцяў, на якіх будуць агучаныя патрабаваньні надаць ім нацыянальную аўтаномію. Пасьля гэтага выступу ў Берасьці мясцовай адміністрацыяй было забароненае правядзеньне зьезду ўкраінцаў Берасьцейшчыны, а ягоных арганізатараў змусілі зьвесьці зьезд да памераў канфэрэнцыі 24 красавіка.

Мы абскарджвалі рашэньне пра перарэгістрацыю ў судзе, але нічога не дабіліся: украінцам фактычна забаронена мець сваю нацыянальна-культурную арганізацыю.

Украінцы зьвяртаюцца да беларускага паспольства з заклікам да салідарнасьці й падтрымкі.

Мы верым у такую Беларусь, у якой было б месца для людзей усіх культур і ўсіх моваў. За абвінавачваньнямі ў «сэпаратызме» стаіць імкненьне зрабіць Беларусь аднастайнай казармай. Бо там, дзе разнастайнасьць, там і цярпімасьць, і свабода.

Мікола Казлоўскі, Берасьце


Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць