Архіў

Уляна Баран. Хто за праўду?

№ 34 (191), 21 — 28 жніўня 2000 г.


 

Хто за праўду?

 

У беларускай палітыцы быццам бы шмат чаго робіцца і ў той жа час ня робіцца нічога.

Хто кіне пальчатку Лукашэнку ў наступным годзе? Верагодна, Калякін ад камуністаў. Гайдукевіч ад лібэрал-дэмакратаў. Чыгір ад дэмакратаў. І Пазьняк. З кім Лукашэнка хоча сустрэцца ў другім туры? Адназначна, з Пазьняком, і зробіць усё, каб гэтак сталася. Пазьняк, здаецца таксама. Вынік другога туру ў такім разе будзе – 80:20 пры поўным задавальненьні бакоў.

Хто ж мае найбольш шанцаў перамагчы Лукашэнку? Хіба што Гайдукевіч. Няўрымсьлівы, порсткі, цыганісты. Чаму ж не Чыгір? Бо Чыгір з усяе беларускае літаратуры найбольш любіць Петруся Броўку (сам прызнаўся ў леташнім інтэрвію «НН»), а такіх да выбараў не дапускаюць – закон прыроды.

Пазьняк любіць Геніюш і Быкава. Лукашэнка – Шамякіна. Калякін беларускай літаратуры не вывучаў. Гайдукевіч – Караткевіча. Лукашэнка з усіх самы хітры: любіць тых, хто пад рукою. Аляксандар Рыгоравіч любіць Івана Пятровіча. І Іван Пятровіч таксама любіць Аляксандра Рыгоравіча. Вось табе і мільён галасоў у кішэні.

Што заўсёды дзівіла ў беларускай палітыцы, што зь яе амаль ніхто не сыходзіць. Клінтан, Тэтчар, Бразаўскас, Мазавецкі, Жэлеў, Канстантынэску – такія монстры, а сыходзяць. А ў Беларусі – хіба што ў невядомым накірунку або ў паслы за мяжу.

Лукашэнка іграе супраць усіх, усе іграюць супраць Лукашэнкі. Адны хочуць трапіць у парлямэнт, каб аслабіць пазыцыі Лукашэнкі падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Другія байкатуюць выбары, каб ня даць Лукашэнку ўзмацніць свае пазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі. А Лукашэнка бэсьціць сілавыя структуры, каб спадабацца выбарцам, што таксама мянтоў ня любяць. О, божа мілы!.. А ў нас у вёсцы тры пустыя хаты бамжы занялі. П’юць, крадуць па дачах, сьпяць у непрыстойным выглядзе на вуліцы.

Ехала зь Менску, з Камароўкі, бачыла, што пачалі плошчу Якуба Коласа, на якую я сёлета на Дзень Волі прыяжджала, абгароджваць бэтонным плотам. Хоць чысьцюткая шчэ плошча, ніякага рамонту не патрабуе. Гэтак да гарачай восені рыхтуюцца – каб была падстава не дазваляць людзям тутака зьбірацца. Ну, што ты паробіш з такой уладай? Які Вік такую ўкантралюе? Такую ўладу можна толькі культурай прайняць. Сьвятарнаю адданасьцю культуры. Я б і галасавала на прэзыдэнцкіх выбарах за чалавека, які б асацыяваўся ў мяне не з палітыкай, а з культураю і грашыма найперш.

У кампаніі 1994 году добра было тое, што людзі, якія хацелі прагаласаваць за праўду, мелі за каго галасаваць – быў Лукашэнка, Пазьняк, Новікаў, Шушкевіч. І бачыце – не такі ў нас сапсаваны быў народ, калі 72% чалавек галасавалі за праўду. Лукашэнка калі чаго й дабіўся за сем гадоў, дык гэта таго, што праўды ня стала ў беларускім сьвеце. Пасьля Лукашэнкі ўсё стала адносна. За гэта яго гісторыя асудзіць. Мо за што іншае і пахваліць.

У новай кампаніі ўсе хочуць вылучыць «самага прахаднога» кандыдата. А мне ня важна, прахадны, не прахадны. Бо калі прахаднога, дык трэба нейкага Гайдукевіча вылучаць. Мне важна, каб хоць адзін у сьпісе такі быў, які за праўду. Каб быў упарты й нястомны. І каб ён у праграме сказаў шчыра, адкрыта і без чігіріканьняў: што ж з бамжамі нам у вёсцы рабіць?

Уляна Баран


Каментары

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»7

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец155

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»7

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць