Грамадства77

Рашэньне аб дэпартацыі пастара адмене не падлягае

Натальля Лукасік, жонка дэпартаванага зь Беларусі пастара Яраслава Лукасіка, атрымала адказ на зварот да чыноўнікаў УУС Менаблвыканкама наконт законнасьці рашэньня Мядзельскага РАУС аб ануляваньні віда на жыхарства ейнага мужа.

Наталля Лукасік, жонка нядаўна дэпартаванага з Беларусі пастара Яраслава Лукасіка, атрымала 13 чэрвеня адказ на свой зварот да чыноўнікаў УУС Мінаблвыканкама наконт законнасці рашэння Мядзельскага РАУС аб ануляванні віда на жыхарства ейнага мужа.

Наталля Лукасік, паводле інфармацыйнага цэнтра «Евангельская Беларусь», звярнула ўвагу вышэйстаячай інстанцыі на тое, што рашэнне Мядзельскага РАЎС ад 8 траўня 2007 года аб ануляцыі віда на жыхарства Яраслава Лукасіка грунтуецца на «аператыўнай інфармацыі з КДБ, якая нібыта сведчыць, што ейны муж нанёс шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». У звароце ставіцца пытанне, наколькі правамерна лічыць чалавека вінаватым у такім сур’ёзным злачынстве да рашэння суда.

У адказе Упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС Мінаблвыканкама за подпісам кіраўніка ўпраўлення Зелянкевіча гаворыцца, што «дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі анулюецца, калі ёсць звесткі, што іншаземец мае дачыненне да дзейнасці, скіраванай на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі», а таксама тое, што «падставаў не давяраць інфармацыі Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці няма». Таму рашэнне наконт Яраслава Лукасіка «з’яўляецца законным, абгрунтаваным і адмене не падлягае».

15 чэрвеня ў 11.00 у Мядзельскім раённым судзе адбудуцца слуханні з нагоды абскарджання рашэння Мядзельскага РАУС пра ануляванне віда на жыхарства Яраслава Лукасіка.

Нагадаем, пратэстанцкага пастара, грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка дэпартавалі з Беларусі 6 чэрвеня.

30 траўня начальнік УУС Цэнтральнага раёна Мінска Віталь Сінякоў аштрафаваў Лукасіка на адну базавую велічыню (31 тыс. рублёў) і аб’явіў аб яго дэпартацыі і забароне на ўезд у Беларусь на працягу пяці гадоў. 27 траўня пастар быў затрыманы пасля набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме пастара адной з пратэстанцкіх цэркваў сталіцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць