Свет

У Нобэлеўскім інстытуце ўганаравалі беларускіх журналістаў

У Нобэлеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх ляўрэатаў — газэта «Наша Ніва» і моладзевы мультымэдыйны праект «СD‑mag».

У Нобэлеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх ляўрэатаў — беларуская газэта «Наша Ніва», беларускі моладзевы мультымэдыйны праект «СD‑mag», а таксама тры выданьні ад Расеі і Азэрбайджану.

Як паведамілі ў журы конкурсу, да якога належаць вядомыя нямецкія і нарвэскія журналісты ды грамадзкія дзеячы, уключна з дыпляматам Гансам‑Георгам Вікам, традыцыйна пераможцамі конкурсу становяцца лепшыя выданьні і журналісты Ўсходняй Эўропы. Сёлета на атрыманьне прэміі прэтэндавалі 48 кандыдатаў. Паводле журы, «усе ляўрэаты зьяўляюцца вельмі сьмелымі людзьмі, паколькі вымушаныя працаваць ва ўмовах жорсткага ціску з боку ўладаў»

У мінулыя гады пераможцамі ад Беларусі былі агенцтва БелаПАН, газэты «Народная Воля», «Свободные Новости», «Витебский курьер», «Белорусский рынок», «Брестский курьер», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасьць», журналісты Сьвятлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.

Прэмія для лепшых выданьняў і журналістаў з Усходняй Эўропы была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам імя юрыста, палітыка і выдаўца Герда Буцэрыюса (Gerd Bucerius) пры газэце «Die Zeit» і нарвэскай арганізацыяй «Fritt Ord» (Свабода слова).

Паводле: Алена Струвэ, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць