Архіў

СУЧАСНЫ, АРЫГІНАЛЬНЫ, ЛІЦЬВІНСКІ СЛОЎНІЧАК.

Асяродак - цэнтар.

Водца - Духовы Кіраўнік, Настаўнік, які вядзе.

Даёма - 1) падача; подаяние (рас,)

2) крыніца, выток. Слова гэтае знайшла, перакладаючы Міцкевічаў Верш "Сьнілася зіма..."

Зьбегліся людзі-мы золата шнарым,

Хто з нас дасьць болей- даёмы шукаем.

Пераствараючы "Кліч", знайшла другое значэньне даёмы: "Податель живой воды" - Даёма жывой вады.

Карма - рок (рас.), альбо "дзеяньне і касьмічная справядлівасьць" (вытлумачэньне Алены Рэрых).

Клёк - тое ж, што прана, альбо жыцьцёвая сіла. "Псыхічная энэргія, у якасьці жыцьцёвай сілы разьлітая скрозь як ПРАНА" (А. Рэрых ) " Клёк-жыцьцёвая сіла ў зерні, "- падаваў гэтае слова Ян Чачот. У Слоўніку Байкова-Некрашэвіча за 1925 год клёк мае ўжо два значэньні: 1. Жыцьцёвая сіла, як наагул. 2. Кемнасьць.

Мачуга альбо насека - доўбня, адмысловы кій у Літоўскіх ваяроў. Слова ўзята з Аб'ясьненьня Адама Міцкевіча да свайго твору "Пан Тадэуш".

Намітка - адмысловы ўбор Маці Сусьвету. У Слоўніку Яна Чачота занатавана: "Наметка - галаўны ўбор замужняй жанчыны-крывічанкі, накшталт тых, якія мы бачылі на індыйскіх статуях. Кавалак белага палатна, які пакрываецца на галаву; часткова на твар; канцы спадаюць на плечы. Сёньня пачынае выходзіць у маладых з моды, бо яны ўсё часьцей замест гэтага надзяюць на галаву шапачкі альбо каптурыкі, ці завязваюць на чапцы хусткі ".

Недавярак - прыблізна: мэдыюм ; яшчэ кажуць у нас - апантаны.У Слоўніку Байкова-Некрашэвіча: недаверак-диссидент.

Пакунак - посылка (рас.), слова майго Настаўніка Яна Пятроўскага.

Пошасьць - пошлость.

Прычынак - притвор (рас.) Гэтае слова захавала для мяне з часоў Вялікай Літвы мая Бабуля Зоня. Па ўспамінах яшчэ ейнага дзядуні, Апалінара Матусэвіча, з засьценку Вострава прычынкам называліся гэткія адмысловыя озьверы ў калодах для пчол.

Радзюга - слабоумный (рас ) У Слоўніку Яна Чачота занатавана: "Радзюга, радзюжка - нешта выцертае, дзе відаць рады нітак, напрыклад, у сукне; гаворыцца таксама пра кепскае сукно ці адзеньне. Кажуць часам з пагардай і на якога чалавека: радзюга. Што значыць- прастак, сярмяжнік. Так кажуць і на дробнага шляхціца, калі хочуць яго зьняважыць".

Самасьць - тщеславие (рас.) Шматужыванае слова ў Лістах А. Рэрых.

Уцеланеньне - рэйнкарнацыя; воплошение (рас.)

Тутэйшыя словы

Абіякі - самаробны драўляны абутак.

Апалонік - чарпак.

Апараніцца - рана ўстаць. "Нешта ты сёньня апаранілася",- скажа мама.

Апланаваць - спланировать (рас.)

Аскабалак - звычайна, вялікі кавалак нечага.

Базэрства - сэкс; прелюбодеяние (рас.), наогул, марнатраўства.

Басота - басякі. падшывальцы.

Брэсьня - амаль тое ж, што і плесьня.

Веснаваць - праяўляць палавую актыўнасьць (пра жывёл).

Выперадак - выскочка (рас.)

Выплываны - першыя грыбы называла Бабуля Зоня, якія на Мёршчычыне завуцца каласавікамі.

Даўлосу - з голай галавой.

Ездалы - паездкі.

Загатаваць (ваду) - вскипятить (рас.)

Закамандаваць - загадаць.

Заядлы - ярый (рас.)

Збэрсаць - раскідаць, парушыць парадак.

Здрабантаваць - здратаваць.

Зласьлівасьць - злобность (рас.)

Злосьнік - той, хто злуецца. (На дзіця наравістае кажуць).

Зэдлік -столачак, услон, маленькая лавачка.

Зьбяглец - беженец (рас.)

Зьяда - зьедлівы, грызотны чалавек.

Кампанавацца - тусавацца.

Кулёма - тое, што ў расейцаў "клуша" (пра жанчыну кажуць)

Лусьпіны - шалупіньне.

Любовае (мяса) - нятлустае.

Матлашыць - трэсьці, руйнаваць.

Навалач - валацугі.

Навярэдзіць (руку) - натрудить (рас.)

Настрапаліць (некага) - падштурхнуць да дзеяньняў.

Нягодны (чалавек) - недобрый, злой (рас.). "Нядобры"- гэта ўжо маскалізм.

Палыкаць - глытаць.

Пароцік - жэўжык.

Поліўка - подлива (рас.)

Праснак - коврижка (рас.)

Праціўны (чалавек) - злы, грубы.

Раструханец - абы-як, у лахманы апрануты.

Рэўцень - рёва (рас.)

Сабакар - кажуць на ліхога чалавека, які брэша.

Сакатуха - кажуць на гаваркую жанчыну.

Сальцісон - звараныя ў трыбуху сьвіныя нутранасьці.

Самасейка - хораша называюць у нашым народзе народжанае дзіця бяз бацькі.

Скупаваць - скупиться (рас.)

Страйніся - фарсуха.

Стройны - хораша апрануты.

Стрэнчыць - дагаджаць; потакать (рас.)

Сьлепанда - кажуць на таго, хто ня бачыць ці не знаходзіць нечага.

Сьлявенда - разьзява.

Узьдзябурыць (вопратку) - насунуть (рас.)

Усходы - приступы (рас.) "Табе жывот усходамі баліць, ці як?"- пыталася ў Веранікі мая сьвякроў зь Мёршчыны.

Улегца - налегке (рас.)

Усьмятку - няцьвёрда.

Убірваць - убираться (рас.). Здаровае нутро нашага народа! Вунь як мы прыпадобнілі да свайго маўленьня чужое слова! "Паглядзеце, як Міколка ўбірвае ад сабак!"- паказвала (ужо даўнавата) на свайго малога ўнука мая мама. Але й свайго слова не аддаем чужынцам. "Выберся засуха!"- некалі сварыліся, праганялі прэч нас, малых назолаў, бацькі. Вось на канвэртах напісана: адпраўшчык. Я мяркую, што будзе правільней напісаць: выпраўшчык.

Цыбуры - тоўстыя сьцябліны (буракоў)

Цытра - ну гэткі нахабны вылупак жаночага роду.

Фразы, прыказкі, прыкметы- чые ж яны? Ліцьвінскія, ведама ж, бо ад Літвы нам засталіся ў спадчыну,

Панская лустачка - танюсенькая лустачка хлеба, бо мужыкі кроілі тоўстыя лусты, каб наесьціся.

У мяне тут дабра, як ў таго жыда! - скажуць праўдзівыя Ліцьвіны, бо абмаскаленыя беларусы ўзгадаюць Плюшкіна.

Паскудзтва, брат, і не пытайся! - але гэтае "паскудзтва" гучыць прыгожа, бо па-ліцьвінску. І нам трэба процістаяць "этой гадости - заливной рыбе", што пішчаніцаю лезе ў нашую хату з тэлеэкрану.

Згінеце, як маскалі пад Воршай! - перасьцерагаю я сваіх неслухаў, між тым, як у дзяржаўных навучальных установах ім расказваюць пра швэдаў пад Палтавай.

Ня гнецеся як сьвіныя таткі! - заклінаю я дзяцей.

Зь зямлі ня будзеш багаты, а будзеш толькі гарбаты,- пачула я на Койданаўскай вуліцы. Даўно ўжо нашыя дзяды ведалі, што трэба вучыцца каб ня быдь гарбатым рабом.

Гара з гарой ня сходзіцца, а чалавек з чалавекам страчаецца. Праўда ж, хораша пра людзкія адносіны сказана!

Злажы ў дзьве столкі!- скажа мая мама.

Злажы ў дзьве рэдзі! - скажа мая сьвякроў.

Падсмаліла штось на кухні гаспадынька - хлопцы за ёю смаліць будуць! Гэта я ад мамы пачула такую прыкмету і не засмучаюся, калі што й прысмаліла.

"I там ім ня смак будзе!" - папярэджвала мяне Бабуля Зоня, калі я наважвалася зьвезьці сваіх шляхцюкоў на лета ў вёску да бацькоў, дзе трэба рабіць, як чорнаму валу.

Але ведама ж, якая матка, такое й дзіцятка, Што тут будзеш наракаць на сваіх дзяцей!

Кінь перад сабою - знойдзеш за сабою! А я гэтак і раблю, бачыце, Слоўнік Ліцьвінскі складаючы...

Мая мама вучыла мяне, што капусту на зіму трэба шаткаваць у мужчынскі дзень: панядзелак, аўторак, чацьвер. Хлеб нельга перакульваць подам дагары, каб хто заўчасна не памёр. Соль не рассыпаць, каб не пасварыцца. А як пойдзеш у лес, трэба прыпомніць, у які дзень сёлета было Зьвеставаньне, каб не ўкусіла гадзюка. Калі ў хаце якая згуба, трэба прасіць Сьвятога Антоні, каб ён памог адшукаць.

На трэці дзень пасьля Вялікадня бьгвае градавая серада, калі нельга варушыць зямлю. Гэтак сама пасьля Сёмухі бывае. У дзень Узьвіжаньня (14 верасьня) не засыпаць на зіму ані бульбы, ня класьці сена, бо ў гэты дзень зьбіраюцца ў кучы гады, мышы, і ня будзе ляжаць пакладзенае. Засыпаць трэба ў дзень Зьвеставаньня. Скажам, калі ня выкапана яшчэ бульба, дык хоць трошкі сыпнуць у склеп у дзень Зьвеставаньня, абы ляжала зімой добра.

Ня можаш галавой - рабі рукамі! - кпілі некалі ў Камароўшчыне карцёжнікі з дурня, калі таму даводзілася тасаваць карты. А мне дык вось трэба і галавой, і рукамі, і нагамі, і ўсімі члункамі, што Бог даў, рабіць, каб Волю сваёй Літве здабыць... Ат, даў Бог долю - дасьць і хату! I ведама мне: што галава-то розум...

Калі хочаш ведаць, што робіцца ў сваім сяле - схадзі ў суседняе. Добрая парада!

Што кажуць на глум - бяры на вум. Яшчэ лепей!

А нарэшце вось што я вам скажу: свой з сваім сячыся - рубайся, а чужы не мяшайся! Дык і не мяшайцеся, чужынцы, у гэты наш Ліцьвінскі Слоўнік!

Будзем ведацца: Я - Ганна Матусэвіч. А Вы - хто?..

22.03.02. Койданава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць