Архіў

Навіны гаспадаркі ад 25 лютага

Выручка

Нацбанк падвёў вынікі пераходу на новыя правілы спагнаньня ПДВ у гандлі з Расеяй. Праз шматлікія непаразуменьні валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў ад гандлю з Расеяй у студзені склала толькі 359 млн даляраў — на 46,7% менш, чым у сьнежні. А вось з краін, што не ўваходзяць у СНД, у студзені нашы прадпрыемствы атрымалі 587,2 млн даляраў — рост на 49%.

Марачнае піва

Новы прынцып маркіроўкі піва і аліваў прынясе дзяржаве ня менш за 10 млрд рублёў дадатковых падаткаў. У Міністэрстве падаткаў і збораў лічаць, што дадатковыя ідэнтыфікацыйныя налепкі на бутэльках ды каністрах дапамогуць змагацца з кантрабандным таварам. Новая маркіроўка будзе ўведзеная з 18 сакавіка. Калі экспэрымэнт пройдзе ўдала, ідэнтыфікацыйныя знакі будуць наклейваць таксама на дарагія электратавары, аўдыё- ды відэакасэты і дыскі.

Залатая «Камунарка»

Канцэрн «Белхарчпрам» прапанаваў падоўжыць яшчэ на пяць год тэрмін дзеяньня «залатой акцыі» на ААТ «Камунарка». Гэта дасьць дзяржаве магчымасьць кіраваць фабрыкай яшчэ адну пяцігодку. Залатую акцыю на «Камунарцы» ўвялі ў 2000 г., пазбавіўшы расейскі канцэрн «Бабаеўскі» ды іншыя замежныя фірмы мараў прыватызаваць салодкую фабрыку.

Рыэлтынг — толькі для фірмаў

Індывідуальным прадпрымальнікам забаранілі займацца рыэлтэрскай дзейнасьцю. Цяпер у краіне 220 суб’ектаў гаспадараньня, якія займаюцца апэрацыямі зь нерухомасьцю, трэцяя частка іх — індывідуальныя прадпрымальнікі. Цяпер яны страцяць магчымасьць працаваць.

«Крыніца» залье вобласьці півам

Бровар «Крыніца» пашырыць сетку продажу свайго піва ў краіне. Для гэтага ў кожнай вобласьці будуць створаныя гандлёвыя філіі — буйныя магазіны-склады, якія змогуць самастойна заключаць кантракты зь іншымі крамамі. Адна такая філія ўжо адчынілася ў Магілёве. У выніку ўдалося павысіць узровень продажаў аж у пяць разоў.

ЭЗ — ня пральная машына

Эўразьвяз плянуе ўвесьці абмежаваньне на ўвоз наяўнай валюты фізычнымі асобамі. Калі Эўрапарлямэнт ухваліць гэтае рашэньне, у краіны ЭЗ нельга будзе ўвозіць больш за 10 тыс. эўра без дэклярацыі. Мэта абмежаваньня — барацьба з адмываньнем грошай.

«Вім-Біль-Дан» замест «Бабулінага гарлача»

Магілёўскі малочны камбінат распачынае продаж сваёй прадукцыі ў Расею. Пастаўляць будуць стэрылізаванае малако ва ўпакоўках «тэтра пак», якое можна захоўваць 6 месяцаў. Праўда, прадавацца яно будзе не пад фірмовай магілёўскай маркай «Бабулін гарлач», а пад брэндам «Вім-Біль-Дан». Магілёўскі малочны камбінат экспартуе трэць сваёй прадукцыі, усё — у Расею.

АК, АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі12

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме7

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ17

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС6

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?5

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна8

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць