Архіў

Беларусы на Днях каталіцкай моладзі

У жніўні ў Нямеччыне прайшлі ХХ Сусьветныя дні каталіцкай моладзі, у якіх узялі ўдзел больш за мільён чалавек з 197 краін сьвету. Ад Беларусі бралі ўдзел каля тысячы чалавек, што сабраліся для сумеснай малітвы і абмеркаваньня надзённых пытаньняў.

Зьміцер Кузьняцоў, навучэнец Барысаўскага палітэхнікуму, падарожнічаў разам з групай моладзі з Барысава, Менску і Маладэчна:

«Зь Беларусі з намі было трыццаць сьвятароў і адзін біскуп. Зь вялікім хваляваньнем наведалі Кёльнскі сабор, дзе захоўваюцца рэліквіі Трох Каралёў. Моцна натхніла тое, што вельмі блізка бачылі некалькі разоў папу Бэнэдыкта XVI. Усе беларусы асобна зьбіраліся ў касьцёле Сьвятога Язэпа. 20 жніўня моладзь згуртавалася на вялікім пляцы непадалёк ад Кёльну — Марыенфэльд. Зарэгістравалася каля 800 тыс., а ўсяго людзей было больш за мільён.

21 жніўня ўсе ўзялі ўдзел у імшы, якую адслужыў пантыфік. Ніколі ў жыцьці я ня бачыў такой колькасьці народу — гэта было мора, а берагоў яго не было відаць. У сваёй прамове Бэнэдыкт XVI прааналізаваў найбольш актуальныя праблемы сучаснасьці і заклікаў моладзь быць паўсюль сьведкамі Ісуса Хрыста, ісьці па жыцьці ўсьлед за Бэтлеемскай зоркай, несьці слова Божае ўсім навакольным.

Пробашч Менскага касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі Юры Быкаў адзначыў, што самым галоўным на Сусьветных днях было пачуцьцё хрысьціянскай еднасьці ў маладых людзей. «Моладзь з розных куткоў сьвету адносілася адзін да аднаго зь вялікай павагай, пашанай, зацікаўленасьцю. Пры такім вялікім згуртаваньні народу не адбывалася ніякіх непаразуменьняў, спрэчак. Не было відаць і п’яных. Гэта паказвае вялікую любоў і моц, якую мае Бог. Нашы юнакі атрымалі важны ўрок таго, як вялікія чалавечыя супольнасьці могуць існаваць у згодзе, бесканфліктна».

Наступная сустрэча маладых каталікоў заплянавана на 2008 год, мяркуецца правесьці яе ў Аўстраліі.Чаму так далёка? «Бо гэты кантынэнт таксама хоча прыняць удзел у супольнай малітве, а моладзь усюды даедзе!» — перакананы кс.Юры.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць