Кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю пяці расійскім тэлеканалам агульна адказаў на пытанні, зноў паабяцаўшы «цяжкую» барацьбу з карупцыяй і запэўніўшы, што не бачыць у краіне «закручвання гаек».
За кадрам тэлеінтэрв’ю засталося шмат цікавага. Вось, напрыклад, фрагмент відэазапісу ўжо пасля заканчэння жывога эфіру. Голас, падобны на голас Мядзведзева, супакойвае журналістаў, адказваючы, мяркуючы па ўсім, на пытанне аб ранішнім ператрусе ў Паўла Кастамарава, рэжысёра дакументальнага фільма «Тэрмін» пра пратэсты на Балотнай:
«Там нармальна ўсё будзе, не хвалюйцеся. Казлы яны, вядома, што а 8-й раніцы… Гэта набор звычак. У мяне шмат людзей, якія там працуюць, яны сапраўды так разумеюць жыццё, што калі яны прыйдуць а 7-й раніцы, то атрымаюць усё найлепшай якасці і пэўны… (неразборліва)… Так што я б тут канспіралогію на разводзіў…»
«Казлы» прыкладна з адсечкі часу 04:40.
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
-
Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары