Здароўе22

У 2013 найлепш нараджацца ў Швейцарыі

Згодна з прагнозам, складзеным агенцтвам Economist Intelligence Unit (EIU), Швейцарыя знаходзіцца на першым месцы сярод 80 краін, дзе дзецям лепш за ўсё нарадзіцца ў 2013 г.

Паспяховы інвестар Уорэн Бафет неяк адзначыў, што шмат у чым сваім поспехам абавязаны таго, што яму пашанцавала нарадзіцца ў патрэбнай краіне (ЗША) і ў патрэбны час (1930 год).

Зараз жа агенцтва Economist Intelligence Unit (EIU), даччыная кампанія The Economist, больш дэталёва падлічыла, дзе лепш за ўсё нарадзіцца дзіцяці ў 2013 годзе з улікам таго, што да 2030 года яно стане дарослым.
Гэты індэкс краін заснаваны на суб’ектыўных даследаваннях таго, наколькі людзі ў пэўных дзяржавах пачуваюцца шчаслівымі і аб’ектыўных паказчыках узроўню жыцця. Быць багатым — адна з асноўных дэталяў, але улічваюцца і такія аспекты як злачыннасць, давер да дзяржаўных установаў і г.д. У разлік прымаюцца 11 паказчыкаў, напрыклад, геаграфія, дэмаграфія, сацыяльныя і культурныя характарыстыкі.

Пасля ўсіх падлікаў на верхняй пазіцыі апынулася Швейцарыя, на другой — Аўстралія, на трэцяй — Нарвегія.
У першую дзясятку таксама ўвайшлі Швецыя, Данія, Сінгапур, Новая Зеландыя, Нідэрланды, Канада і Ганконг.

Германія і ЗША — 16-я, Польшча — 33-я, Славакія — 35-я.

Эстонія знаходзіцца на 44-й пазіцыі, Латвія — на 48-й, Літва — на 57-й. Расія — 72-я паміж Інданезіяй і Сірыяй, Украіна — 78-я, Кенія — 79-я, Нігерыя — 80-я.

Беларусь у спіс з 80 краін не ўвайшла.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача24

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача24

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць