Новы дзень пачынаецца з кавы, а сама кава пачынаецца з паху, і першы пах, які я памятаю ў жыцці, — гэта пах кавы.
У нядзелю ранкам мама рабіла каву. Яна варыла яе ў белым эмаліраваным імбрыку. Вада гатавалася там даволі доўга, і трэба было альбо стаяць пільнаваць, альбо даверыцца інтуіцыі. Інтуіцыя часцяком падводзіла, і тады кава брунатным шумам збягала праз край і шыпела на нагрэтай пліце. Бацькі падхопліваліся і беглі на кухню ратаваць тое, што засталося, а пах кавы разносіўся па ўсёй кватэры. Са смакам больш складана. Я не памятаю смак мамінай кавы, памятаю толькі тое, што мне яна смакавала і была рэдкай, салодкай, з малаком. Мажліва, гэта была Арабіка, мажліва гэта быў кававы напой з пражанага ячменю і цыкорыю. Я мог бы запытацца ў мамы цяпер, што гэта было, але не пытаюся. Той смак ужо ніколі не вернеш. У кавы шмат сакрэтаў і гэта адзін з іх.
Наступная мая кава была моцнай, падвойнай, прыгатаванай на спецыяльных апаратах, якія ў Мінску паставілі да
Менавіта ў кафетэрыях і кавярнях, беларуская мова выйшла
Не надта шанавалі каву і ў гарадах, дзе ад канца ХVIII стагоддзя еўрапейскія традыцыі паступова выцясняліся расійскімі. Аднак, на пачатку ХХ стагоддзя кава зноў туды вярнулася, гэтым разам — пад соўсам элітарнасці і арыентальнай экзотыкі. У Мінску адкрываецца «Канстантынопальская цукерня», у Вільні гэтых цукерняў шмат, яны розныя: ад снобскага «Белага Штралю» да зусім дэмакртычных. Віленскія беларусы звычайна сустракаліся ў «Зялёным Штралі», а францюку Купалу больш падабаўся «Штраль Чырвоны». Дзіўна, чаму кава не сталася нашым нацыянальным маркерам на стагоддзе раней, чаму толькі з прыватных лістоў і ўспамінаў, прадстаюць перад намі
Яны засталіся там, у «Зялёным Штралі». І хоць насамрэч «штраль» — гэта прозвішча ўладальніка Казіміра Штраля, яно перакладаецца. «Штраль» гэта «прамень» у скандынаўскіх мовах, а таксама на нямецкай і ідзіш. Зялёны Штраль… Міжволі прыгадваецца ангельскае «Fiddler’s Green» — міфічная выспа, дзе спачываюць душы тых маракоў, хто не вярнуўся з мора. Там заўсёды зялёная трава, хапае выпіўкі і тытуню. Душы нашых паэтаў спачываюць ў «Зялёным Штралі». І там заўсёды хапае кавы. Кава, аднак, зусім не элегічны напой. Наадварот, каве пасуюць оды, гімны і іншы пазітыў. Ад кавы не хочацца спаць, ад кавы хочацца жыць. А жыццё кароткае і не надта спяшаецца дарыць нам радасці проста так — чакае, пакуль мы самі не навучымся гэтыя радасці ствараць, альбо бачыць іх навокал.
Маміна вясковая суседка, бабулька гадоў пад 80, з жалезнымі, як гэта водзіцца на вёсцы, зубамі, лічыць сябе шляхцянкай, белай косткай і заўсёды прадстаўляецца як Пані Станіслава. Тым разам, яна зайшла да нас са сподкам трускалак, выкладзеных на
Каментары