Культура77

Уладзімір Падгол: «Перапісванне Бібліі магло б аб’яднаць беларусаў»

Да новай ініцыятывы ўжо далучыліся больш за 130 чалавек.

«Ідэя з’явілася ў мяне тры гады таму, — кажа філосаф і пісьменнік Уладзімір Падгол. — У Брусэлі былы пасол Славакіі ў Беларусі расказаў мне, як чэхі ладзілі незвычайную акцыю: перапісавалі пэўныя вершы з Бібліі. Тады з Прагі прывезлі старую Біблію, паклалі яе на стол, а побач паклалі чыстую кнігу і прапанавалі гасцям перапісваць па некалькі радкоў… Пасля перакладчык Васіль Сёмуха расказаў мне, як армяне захавалі Біблію 1000-гадовай даўніны — падчас разні ў Арменіі, яны проста разабралі кнігу і кожны забраў па старонцы дамоў. Пасля, калі сітуацыя палепшылася, Біблію цалкам аднавілі — ніводная старонка не знікла. Я падумаў, што акцыя па перапісванні Бібліі магла б аб’яднаць беларусаў».

Сёлета да спадара Падгола, які агучыў прапанову тры гады таму ў эфіры радыё «Свабода», пачалі звяртацца людзі з пытаннем «калі пачнецца перапісванне». Дэталі акцыі, паводле словаў Падгола, яшчэ ўдакладняюцца. «Мы хочам агучыць прапанову ў красавіку, але магчыма ўжо ў той момант прэзентуем цалкам перапісаны Псалтыр, — расказвае спадар Падгол. — Ужо перапісалі псалмы Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Галіна Сіўчык, далучаюцца палітвязень Павал Севярынец, беларусы Чэхіі. Віцебскі актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда перапісаў псалом учора ў цэнтры Віцебска, зрабіў гэта публічна. Беларусы замежжа дасылаюць тэксты поштай. Я размяркоўваю псалмы, каб яны не дубляваліся. Усяго псалмоў 151, 133 ужо пішуцца».

Перапісваць вырашана Біблію ў беларускім перакладзе Васіля Сёмухі.

Кардынатары праекта просяць перапісваць псалмы ў двух асобніках: адзін пакідаць сабе, адзін дасылаць ім.

«Калі Біблія будзе арыштаваная, застанецца яшчэ адзін экзэмпляр, які можна будзе аднавіць, — тлумачыць спадар Падгол. — Захоўвацца арыгінал будзе ў рэдакцыі незалежнага інфармагенцтва БелаПАН, адказным за яго будзе дырэктар Алесь Ліпай, які спецыяльна для перапісанай Бібліі рэстаўруе старадаўні куфар».

«Кожны можа ўзяць удзел, — кажа спадар Падгол. — Хай побач з подпісам Барадуліна стаіць подпіс студэнта. Гэта Біблія стане сімвалам аб’яднання,
як беларускія дыктоўкі — сімвалам салідарнасці з мовай. Спадзяёмся, да стагоддзя БНР мы перапішам Біблію цалкам».

Звязацца з арганізатарамі можна праз электронны адрас: [email protected].

Каментары7

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць