Эканоміка

Беларусь выплаціла МВФ $82,2 мільёна па асноўным доўгу крэдыту

Сёлета - пік выплат па крэдыту.

Беларусь сёння ў мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыту стэнд-бай Міжнароднага валютнага фонду ажыццявіла пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры $82,2 млн.

Гэта ўжо восьмае пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыту стэнд-бай МВФ. Пры гэтым пяць з іх на агульную суму 303,5 млн. СДР (эквівалент $465,2 млн.) адбыліся ў 2012 годзе. Такім чынам, у бягучым годзе рэспубліка ажыццявіла пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыту МВФ ужо трэці раз. Папярэдні раз, 23 студзеня, Беларусь выплаціла 54,7 млн. СДР, што было эквівалентна $84,1 млн.

У 2011 годзе Беларусь ажыццяўляла толькі працэнтныя плацяжы па крэдыту стэнд-бай — на агульную суму 54,7 млн. СДР.

Пік выплат па крэдыту прыпадае на 2013 год.

У канцы 2008 года беларускія ўлады звярнуліся да кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб заключэнні крэдытнага пагаднення стэнд-бай. У выніку ўзгаднення Беларуссю і МВФ параметраў названага пагаднення Савет выканаўчых дырэктараў фонду 12 студзеня 2009 года адобрыў праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд. Па выніках першага агляду былі скарэкціраваны і адобраны абодвума бакамі новыя параметры праграмы і ў адпаведнасці з запытам беларускага боку павялічаны агульны аб’ём фінансавання да $3,46 млрд. Рэалізацыя праграмы завяршылася ў красавіку 2010 года, што дало магчымасць забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць