Кукабака: Пазняк і Саннікаў — ворагі беларускага народа
Пра гэта былы савецкі дысідэнт напісаў рэпліку ў каментары на nn.by.
«Вельмі разумны зварот Мілінкевіча ды Някляева, — піша Міхась Кукабака, які за сваё дысідэнцтва ў савецкі час 17 гадоў правёў у лагерах. — Шкада, што ім не хапіла рашучасці заклікаць да адмены санкцый на паездкі ў Еўропу прэзідэнта Лукашэнкі». Кукабака ўжо не раз выказваў думку, што кантакты ўлады з Захадам дадуць больш плёну, чым ізаляцыя. «Няхай [Лукашэнка] ездзіць, куды захоча. Няхай вучыцца ў еўрапейцаў, як весці справы ва ўсіх абласцях. Гэта толькі на карысць Беларусі. А вось Пазняк і Саннікаў, якія заклікалі Еўропу да санкцый, — па сутнасці, ворагі беларускага народа. На сённяшні дзень, яны горшыя за Лукашэнку, якога так лаюць. Бо ад санкцый горш будзе простаму чалавеку, а не ім самім. Яны і на грантах добра пражывуць пры «любым надвор’і». Я не па чутках знаёмы з усёй гэтай сістэмай», — піша Міхась Кукабака.
Міхась Кукабака нарадзіўся ў 1936 у Бабруйску. Праваабаронца, аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў
Гэта паслядоўная пазіцыя Кукабакі. Раней ён заяўляў, што «Лукашэнку трэба вучыць на Захадзе».
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары