Грамадства99

Зварот сямі: нармалізацыя адносін толькі пасля выхаду палітвязняў

У пятніцу літоўскае МЗС атрымала супольны зварот сямі беларускіх апазіцыйных арганізацый на тэму нармалізацыі адносінаў Еўразвяза і Беларусі.

Апазіцыйная літоўская партыя Звяз Айчыны -- Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (кансерватары) паведаміла, што перадала гэты дакумент МЗС на пасяджэнні Камітэта па замежных справах Сойма, піша ru.delfi.lt.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі заявілі, што да нармалізацыі адносін ЕС і афіцыйнага Мінска спачатку павінны быць адпушчаныя на волю палітычныя вязні, спынены пераслед дэмакратычных рухаў, праведзеныя сумленныя выбары і забяспечаная магчымасць збірацца ў незалежныя арганізацыі.

Аўтары дакумента выказалі адзіную падтрымку дыялогу з ЕС з нагоды мадэрнізацыі з беларускай грамадскасцю, спрошчанага парадку перамяшчэння грамадзян Беларусі ў Шэнгенскай зоне і іншых практычных ініцыятыў, закліканых павялічыць адкрытасць рэжыму і больш цесныя сувязі беларускага грамадства з ЕС.

Сумесную заяву падпісалі старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештард, кіраўнік руху «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, лідар грамадскага руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі і кіраўнік Партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

«Такія дакументы, як гэты, з'яўляюцца сігналам для Еўрасаюза і Літвы, якая пераймае ў ім рычагі ўлады, аб тым, што беларускае грамадства саспела для змен, што мясцовыя дэмакратычныя сілы сышліся ў меркаванні аб неабходнасці пераменаў і спадзяюцца, што Еўропа не застаецца да іх абыякавай», - каментаваў ініцыятыву беларусаў лідар літоўскіх кансерватараў Андрус Кубілюс.

Былы кіраўнік МЗС Літвы, кансерватар Аўдронюс Ажубаліс акцэнтаваў неабходнасць таго, каб кіруючыя ў Літве пачулі гэты адзіны мэсэдж суседзяў і на пасяджэнні Рады па знешніх справах ЕС у Брусэлі 22 красавіка належным чынам прадставілі яго партнёрам Літвы па ЕС.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць