Свет11

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас свайго выступу на дыскусійным клубе «Валдай» у Істры пад Масквой заявіў, што хацеў бы як мага хутчэй спыніць вайну з Расіяй шляхам мірных перамоў, калі Расія атрымае кантроль над усёй Данецкай вобласцю.

Уладзімір Пуцін падчас выступу на «Валдаі»

«Нам бы хацелася ўсё гэта як мага хутчэй спыніць, з дапамогай, прычым, мірных перамоў. Трэба толькі перастаць абвінавачваць Расію ў тым, што мы не хочам гэтых перамоў, а, зыходзячы з рэалій, якія складваюцца на зямлі, прымаць адказныя рашэнні — як самой Украіне, так і яе спонсарам на Захадзе. Перш за ўсё, вядома, сёння ў Еўропе», — сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што, паводле ягоных звестак, Расія толькі за верасень узяла пад кантроль 1301 квадратны кіламетр тэрыторыі. Пуцін сцвярджае, што гэта ў 2,5 раза больш, чым у папярэднія месяцы, і што тэмпы наступу расійскіх войскаў павялічваюцца.

Па словах Пуціна, Украіна цяпер кантралюе толькі каля 11% тэрыторыі Данецкай вобласці.

Аднак гэтыя лічбы не супадаюць з ацэнкамі іншых крыніц. Паводле ўкраінскага OSINT-праекта DeepState, за ўвесь верасень Расія захапіла каля 45 квадратных кіламетраў тэрыторыі па ўсёй лініі фронту. «Радыё Свабода» ў канцы жніўня паведамляла, што пад кантролем Украіны заставалася каля 18% тэрыторыі Данецкай вобласці.

Пуцін таксама заявіў, што на ўкраінскім вышэйшым узроўні нібыта лічаць магчымым утрымліваць астатнія 11% тэрыторыі Данецкай вобласці яшчэ паўтара года, а ў Еўропе, паводле яго слоў, гавораць пра два гады. Ён сцвярджае, што страта гэтых тэрыторый адбудзецца значна раней з улікам, як ён сказаў, усё большых тэмпаў прасоўвання расійскіх войскаў.

У сувязі з гэтым Пуцін паставіў пытанне, ці ёсць сэнс Украіне працягваць утрымліваць гэтыя тэрыторыі, калі, паводле яго ацэнкі, іх страта непазбежная.

«Калі страта гэтых тэрыторый непазбежна адбудзецца, ці ёсць сэнс за іх чапляцца, ахвяруючы людзьмі, іх бяспекай і жыццямі?» — запытаўся Пуцін.

Паводле падлікаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), з лютага 2022 года Пуцін як мінімум 15 разоў называў тэрміны захопу Расіяй Данецкай вобласці, самы ранні — 9 мая 2022 года. Цяпер, адзначаюць у ISW, РФ мае намер захапіць Данбас да канца 2026 года, але пры захаванні цяперашніх тэмпаў прасоўвання зможа зрабіць гэта не раней за 2032 год.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць