Грамадства66

Калі ж пачнуцца перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму?

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — без візы» прапаноўвае грамадзянам даведацца ў чыноўнікаў, калі Беларусь плануе пачаць перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму.

«Кожны грамадзянін Беларусі мае права спытаць у чыноўнікаў, калі, нарэшце, пачнуцца перамовы з ЕС аб візах. З такім пытаннем, напрыклад, можна звярнуцца ў беларускае Міністэрства замежных спраў, да вашых дэпутатаў розных узроўняў з дапамогай электронных зваротаў», — паведамляе прэс-служба кампаніі.

Рада міністраў ЕС яшчэ ў чэрвені 2011 года запрасіла Беларусь да пачатку перамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Апошні з заклікаў Рады ЕС да беларускіх уладаў пачаць перамовы прагучаў 18 лютага 2013 года. Аднак перамовы дагэтуль не пачаліся.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС ужо даўно падпісалі Малдова, Украіна і Расія.
У найбліжэйшыя месяцы набудзе моц пагадненне з Арменіяй, працягваюцца перамовы з Азербайджанам.
Беларусь рызыкуе стаць адзінай краінай Усходняга партнёрства, грамадзяне якой будуць вымушаны плаціць за шэнгенскую візу не 35, а 60 еўра.
Больш за тое, Малдова, Украіна і Расія даволі ўпэўнена прасоўваюцца да бязвізавага рэжыму з ЕС.

Як паведамлялася раней, для таго каб спачатку спрасціць, а потым і адмяніць візавы рэжым з ЕС, любая краіна павінна прайсці некалькі крокаў.
Першы крок на шляху да адмены віз уключае падпісанне дагавора аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі. Пагадненне дазволіць паменшыць цану віз, а для некаторых катэгорый грамадзян поўнасцю зрабіць іх бясплатнымі.

На другім этапе пачынаецца дыялог аб візавай лібералізацыі з ЕС, абмяркоўваецца спіс рэформ, якія краіна павінна выканаць для адмены візавага рэжыму. Калі краіна выконвае ўсе патрабаванні плана і даказвае, што яго палажэнні рэалізуюцца на практыцы, ЕС прымае рашэнне аб візавай лібералізацыі з гэтай краінай, гэта значыць аб адмене кароткатэрміновых віз.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць