Эканоміка

$1,6 млрд патраціла Беларусь на абслугоўванне знешняга доўгу ў І квартале

Абслугоўванне валавога знешняга доўгу ў студзені-сакавіку 2013 года каштавала Беларусі 1 млрд. 635 млн. долараў, што склала 11,5% ВУП або 14,9% экспарту тавараў і паслуг, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку.

Выплаты па асноўным доўгу склалі 1 млрд. 301,2 млн. долараў, плацяжы па працэнтах — 333,8 млн. долараў.

На абслугоўванне знешняга дзярждоўгу патрачана 491,8 млн. долараў. З гэтай сумы 334,9 млн. долараў пайшло на пагашэнне асноўнага доўгу, 156,9 млн. — на выплаты працэнтаў.

У цэлым, паводле звестак Нацбанка, валавы знешні доўг краіны вырас на 0,8% з пачатку года — з 34 млрд. 183,7 млн. долараў на 1 студзеня да 34 млрд. 466 млн. долараў на 1 красавіка. Адносна ВУП наяўная сума доўгу склала 53,4%.

Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання на 1 красавіка 2013 года склаў 12 млрд. 717 млн. долараў (19,7% да ВУП), павялічыўшыся на 1,2% за першы квартал. Доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, наадварот, знізіўся з 438,9 млн. долараў з пачатку года да 227,2 млн. долараў, ці на 48,2%.

Знешні доўг беларускіх банкаў у першым квартале 2013 года вырас на 176,5 млн. долараў, або на 2,8%, да 6 млрд. 383,4 млн. на пачатак красавіка.

Валавы знешні доўг іншых сектараў з пачатку года павялічыўся на 0,5% і склаў 13 млрд. 903,8 млн. долараў на 1 красавіка 2013 года.

У разліку на душу насельніцтва знешні доўг вырас на 30,6 долара з пачатку года і склаў 3.643 долары.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг уключае доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі2

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства12

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год4

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі2

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць