Свет

У Маскве будзе свой Бангалор

Улады расейскай сталіцы выдзелілі спэцыяльную пляцоўку для правядзеньня мітынгаў і шэсьцяў на набярэжнай Тараса Шаўчэнкі.

Улады расейскай сталіцы выдзелілі спэцыяльную пляцоўку для правядзеньня мітынгаў і шэсьцяў на набярэжнай Тараса Шаўчэнкі. Пра гэта сёньня паведаміў першы намесьнік кіраўніка прэс‑службы мэра і ўраду Масквы Міхаіл Саломенцаў.

Набярэжная Тараса Шаўчэнкі разьмяшчаецца насупраць Дома Ўраду РФ, непасрэдна ля Садовага Кальца. Саломенцаў падкрэсьліў, што ўрад Масквы рэкамэндуе «ўсім партыям і рухам накіроўваць свае заяўкі на правядзеньне мітынгаў і шэсьцяў з улікам гэтага адрасу».

Паводле М.Саломенцава, моладзевы рух «Наши» падаў ва ўрад Масквы заяўку на праведзеньне 9 верасьня маршу ад Цьвярской плошчы да Большого. Пасьля разгляду заяўкі, у маршы па гэтым маршруце руху «Наши» было адмоўлена. Як заявіў Саломенцаў, урад Масквы сыходзіў «з прынцыповай пазыцыі гораду: правядзеньне якіх‑небудзь мерапрыемстваў з удзелам значнай колькасьці людзей не павінна парушаць правы масквічоў, а таксама ўскладняць працу гарадзкога транспарту і рух аўтамабіляў». «Гаворка ідзе перш за ўсё аб цэнтральнай частцы сталіцы».

Дарэчы, адпаведна з прынятымі Масгардумай ў траўні папраўкамі, арганізоўваць публічныя мерапрыемствы ў цэнтры Масквы стала складаней — іх можна праводзіць толькі па ўзгадненьні з урадам гораду. Раней парадак падачы паведамленьня аб праведзеньні публічнага мерапрыемства на гэтай тэрыторыі рэгуляваўся прэфэктурай акругі.

Апроч таго, згодна заканадаўству, ў горадзе забаронена пры правядзеньні мітынгаў зьбірацца «больш чым два чалавекі на адзін квадратны мэтар ». Выключэньне — тэрыторыі аб’ектаў, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры. Ў гэтым выпадку мяжу запаўненьня тэрыторыі вызначаюцца ўрадам Масквы з улікам асаблівасьцяў аб’ектаў.

Яраслаў Сьцешык, паводле Расбізнэскансалтынг

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць