Свет

Эканоміка еўразоны пачала выходзіць з зацяжной рэцэсіі

Эканоміка краін еўразоны аднавіла рост пасля спаду, які доўжыўся паўтара года. У другім квартале 2013 года рост ВУП у 17 краінах з адзінай еўрапейскай валютай склаў 0,3%, што злёгку перавышае прагнозы.

За той жа перыяд эканоміка Германіі вырасла на 0,7%, што падштурхнула чаканні агульнага росту.

Новыя лічбы за другі квартал па Францыі паказваюць, што там рост склаў 0,5%, што таксама перавышае чаканні.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па эканоміцы Олі Рэн папярэдзіў, што эканамічны рост у краінах еўразоны працягнецца толькі пры ўмове,

што іх ўрады будуць і далей прытрымлівацца палітыкі жорсткай эканоміі.

Аднак агульныя станоўчыя лічбы хаваюць вельмі стракатую карціну паказчыкаў па асобных краінах еўразоны.

У Партугаліі, напрыклад, якая лічыцца адным з слабых звёнаў сярод эканомік еўразоны, рост ішоў значна больш хуткімі тэмпамі і склаў 1,1%.

З іншага боку, Іспанія, якая, разам з Партугаліяй і Італіяй звярталася па фінансавую дапамогу да знешніх крэдыторам, па-ранейшаму знаходзіцца ў стане рэцэсіі - ВУП там знізіўся ў другім квартале на 0,1%.

У Італіі і Нідэрландах скарачэнне склала 0,2%.

Як адзначаюць многія эканамісты, аднаўленне сціплых паказчыкаў у еўразоне ў цэлым не вырашае глыбокіх эканамічных і фінансавых праблем перыферыйных краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў14

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі9

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць