Грамадства11

Каля касцёлаў пачынаецца збор подпісаў за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) аб’явіў пра пачатак кампаніі па зборы подпісаў за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара.

Як паведаміў БелаПАН адказны сакратар арганізацыі Дзяніс Садоўскі, кампанія стартуе 14 жніўня. Збор подпісаў будзе праводзіцца каля касцёлаў у розных месцах краіны да таго часу, пакуль святара не вызваляць.

Нагадаем, 13 жніўня актывісты БХД пераслалі ў КДБ і Генеральную пракуратуру Беларусі петыцыю з патрабаваннем тэрмінова вызваліць ксяндза Уладзіслава Лазара. Тэкст петыцыі быў размешчаны 1 жніўня на спецыяльнай інтэрнэт-платформе для галасавання change.org. На 13 жніўня яе падпісалі больш за тысячу чалавек. Як адзначаецца ў петыцыі, незразумела, у чым менавіта абвінавачваюць ксяндза. «Увесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадскасці і ажыятаж у СМІ, КДБ упорна захоўвае маўчанне па гэтай справе. Мы лічым, што арышт святара з’яўляецца спробай шантажу каталіцкага касцёла ў Беларусі і запалохвання беларускага грамадства. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнага вызвалення ксяндза Уладзіслава Лазара», — гаворыцца ў петыцыі.

Днём раней сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі перадалі ў Генпракуратуру зварот за подпісамі 30 чалавек з просьбай адказаць на наступныя пытанні: на якой падставе затрыманы Лазар; у чым ён абвінавачваецца і што яму інкрымінуецца; наколькі законнае яго ўтрыманне ў следчым ізалятары КДБ і ці магчыма яго вызваленне на ўмовах падпіскі аб нявыездзе або дамашняга арышту.

Пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам: супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. «Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой», — сказаў Лукашэнка.

29 ліпеня інфармацыю аб затрыманні ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі. «Мы ведаем пра гэты факт, але не маем дакладнай інфармацыі, за што ён затрыманы. Чакаем, калі з’явіцца афіцыйнае паведамленне», — сказаў часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько. Паводле яго слоў, справа знаходзіцца «ў руках дзяржаўных органаў, у прыватнасці ёю займаецца нунцыятура» (пасольства Ватыкана ў Мінску). На пытанне, ці звязана затрыманне Лазара са шпіёнскім скандалам, пра які паведаміў Лукашэнка, Санько адказваць не стаў, спаслаўшыся на недахоп інфармацыі.

12 жніўня інтэрнэт-рэсурс «Тэлеграф» паведаміў, што пошта, накіраваная Уладзіславу Лазару ў мінскі следчы ізалятар КДБ, вяртаецца назад. Гэта дало падставу меркаваць, што арыштаванага ксяндза ў СІЗА КДБ ужо няма. Не выключана, што ён пераведзены ў іншую ўстанову папярэдняга зняволення.

КДБ адмаўляецца ад любых каментарыяў па гэтай справе.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар (свецкае імя Уладзімір Лазар) — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратрам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духу Святога ў Барысаве. Раней Лазар служыў у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць