Грамадства1515

Лукашэнка — тэнісістам: Трэніруйцеся ў мяне ў Драздах, асабліва зімой

Аляксандр Лукашэнка даручыў выбудаваць эфектыўную сістэму адбору і падрыхтоўкі таленавітых спартсменаў у розных відах спорту. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ў Мінску Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе.

Тое, як трэба арганізаваць адбор перспектыўных спартсменаў, Лукашэнка распавёў на прыкладзе тэніса. «Самае галоўнае — гэта сістэма. Нам трэба выбраць паўсотні перспектыўных талковых рабят з тых, хто ёсць, і каб потым хаця б двое-трое змагаліся за самыя высокія месцы ў сусветным рэйтынгу. Мы можам гэта зрабіць, і для такіх дзяцей і іх трэнераў трэба стварыць ідэальныя ўмовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў гэты працэс павінны быць уцягнуты ўсе працуючыя ў Беларусі тэнісныя цэнтры, не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя.

Апошнім Лукашэнка паабяцаў падтрымку, калі яны будуць займацца падрыхтоўкай перспектыўных спартсменаў, у тым ліку на бясплатнай аснове, несучы пэўную сацыяльную нагрузку. «Вядома, падтрымаем, калі чалавек хоча працаваць, ўкладвае свае грошы. За гэтым справа не стане, мы ім таксама падставім плячо, — сказаў ён. — У нас у гэтым плане няма прыватных, дзяржаўных, усе павінны працаваць на вынік».

Аляксандр Лукашэнка таксама асабліва падкрэсліў, што працэс адбору павінен быць выключна сумленным і грунтавацца менавіта на спартыўным патэнцыяле юных спартсменаў. А тым перспектыўным дзецям, чые бацькі не могуць аплачваць прафесійныя заняткі спортам, павінна быць аказана неабходная падтрымка. Ён адзначыў, што і сам гатовы пры неабходнасці ў гэтым удзельнічаць.

Ён, у прыватнасці, прапанаваў выкарыстаць для трэніровачнага працэсу корты, размешчаныя на тэрыторыі яго рэзідэнцыі ў Драздах.

«Я гатовы падключыцца, калі трэба. Вазьміце самых лепшых, няхай там трэніруюцца, асабліва зімой. У нас у краіне дастаткова інфраструктуры, каб рыхтавацца», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што прафесійны ўзровень тэніса ў свеце значна ўзрос, асабліва сярод лідараў у мужчынскім тэнісе.

«З імі гуляць вельмі складана, але калі мы выгадуем пару такіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія будуць з імі гуляць, — гэта ўжо дасягненне. А ў жаночым тэнісе мы спакойна можам мець дзвюх-трох спартсменак, якія будуць змагацца на ўзроўні Марыі Шарапавай і Вікторыі Азаранкі. проста трэба выбудаваць сістэму», — мяркуе Лукашэнка.

Паводле яго слоў, адпаведны прынцып неабходна распаўсюдзіць і на іншыя віды спорту: «Усюды трэба з усёй масы выбіраць лепшых». «Усё ёсць для таго, каб працаваць. Адразу скажу, што шалёных грошай мы вам не дамо, але за вынік заплацім», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што калі дзяржава ўкладвае ў падрыхтоўку сродкі, то пэўныя абавязацельствы павінны звязваць і спартсмены.

«Каму неабходна, таму трэба дапамагчы. Галоўнае, каб мы мелі з імі кантракты, як на Захадзе, каб яны памяталі, дзе рабілі першыя крокі», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў14

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі9

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра6

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы64

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць