Грамадства

Чарга ахвотных сплаціць вадаканалу "шкоду" ад намётавага мястэчка працягнулася да дзьвярэй паштамту

Паведамляе Радыё Свабода.

Сёньня на галоўпаштамце Менску адбыўся моладзевая акцыя, гэтак званы флэш-моб. З месца падзеі перадае наша карэспандэнтка

Я знаходжуся ў самым цэнтры галоўпаштамту. Тут сабралася каля сотні ўдзельнікаў акцыі. Відовішча ўражвае. Была амаль што пустая заля. І раптам каля ста чалавек стварылі велізарную чаргу і пачалі запаўняць квіткі. Яны патлумачылі Свабодзе, што адчуваюць грамадзянскі абавязак заплаціць Менгарводаканалу.

Нядаўна на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікі камунальных службаў паведамілі з тэлеэкранаў, што ўдзельнікі акцыяў на Кастрычніцкай плошчы нанесьлі істотную матэрыяльную шкоду гораду. І вось студэнты стварылі такую велізарную чаргу і кожны плаціць, хто 500 рублёў, хто 100 рублёў, хто тысячу. Да іх падыходзілі супрацоўнікі паштамту, яны высьвятлялі , што здарылася, чаму такая велізарная чарга напрыканцы працоўнага дня. Сюды прыйшлі ўжо і байцы спэцназу ў цывільным , а таксама кіраўніцтва гарадзкой міліцыі. Яны тут сядзелі у разгубленасьці, бо няма ніякіх падставаў затрымліваць юнакоў.

Падчас флэш-мобу ахоўнікі паштамту на кароткі час затрымалі міліцэйскага спэцапэратара , які адмовіўся паказаць ім сваё пасьведчаньне. Гэты факт выклікаў вялікае незадавальненьне міліцэйскага начальства, якое тут таксама прысутнічала.

***************

Цягам апошняга тыдня моладзь у Менску прала ў тазіку расейскі сьцяг, у выніку чаго ён ператвараўся ў сьцяг СССР зь сярпом і молатам, вяртала лапшу Беларускаму тэлебачаньню, кідаючы вараныя макароны ў скрыню з надпісам БТ, адварочвалася падчас навінаў ад вялікага экрану на Кастрычніцкім пляцы ў навушніках і з завязанымі вачыма пад воклічы “Ня верым”, а таксама пратыкала іголкамі дзясяткі надзіманых балёнікаў са словамі “Саюзная дзяржава – пшык!”

Радыё Свабода

Аповед відавочцы ў Жывым журнале

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць