Свет11

Лібералізацыя для турыстаў і аўтамабілістаў: якія з рэформаў у Грузіі ўдаліся

Улада ў Грузіі цалкам абнавілася ў 2003-м у выніку «рэвалюцыі ружаў». Аднак рэвалюцыйныя змены працягваліся ў краіне і ў наступнае дзесяцігоддзе. За гэты час у краіне было праведзена больш за 70 рэформаў.

Пра найбольш вядомую з іх — стварэнне «патрульнай паліцыі» замест карумпаваных міліцыі і ДАІ — «НН» пісала. Але сярод рэформаў ёсць яшчэ не адзін такі пазітыўны прыклад.

Адкрытыя межы

Напрыклад, Грузія ўвяла бязвізавы рэжым з 80 краінамі свету. «Не правяраць тых, хто прыязджае з гэтых краін, выгадна абодвум бакам, — каментуе сітуацыю Шота Уціяшвілі, кіраўнік дэпартамента міжнародных і грамадскіх сувязяў партыі «Нацыянальны рух». — Бо калі краіна ўклала рэсурсы, каб праверыць грамадзяніна і выдаць яму пашпарт, то Грузія дакладна не праверыць яго лепш. Што тычыцца Расіі, то сітуацыя тут трошкі іншая.

Раней у нас таксама быў візавы рэжым, але мы адмянілі яго ў аднабаковым парадку. А вось расійскую візу для грузінаў атрымаць складана. Звычайна так не робіцца, і візавы рэжым існуе з абодвух бакоў. Нам важна, каб у краіну прыязджалі рускія, якія маюць справы па бізнэсе, хочуць адпачыць, штосьці набыць ці прадаць. Вядома ж, у гэтым ёсць рызыка і небяспека, асабліва ў такім рэгіёне, як Грузія. Але калі ты робіш стаўку на тое, што ты транзітная гандлёвая краіна, трэба чымсьці ахвяраваць».

Па дадзеных статыстычнага ведамства Грузіі, са студзеня па лістапад гэтага года краіну наведалі 4 мільёны чалавек. Гэта на 58% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

«Мы павінны былі паказаць, што ўсе жахі ў краіне скончыліся і тут наведзены парадак не толькі сваім грамадзянам, але і замежнікам, — кажа Уціяшвілі. — Тут лёгка робіцца бізнэс і ніхто не будзе патрабаваць «долю».

Жорсткая рука

З бяспекай у краіне цяпер стала трохі горш, бо новы ўрад правёў шырокую амністыю і выпусціў з-за кратаў многіх крымінальнікаў.

Да 2003 Грузія была вельмі крыміналізаванай краінай. Шмат у чым гэта было звязана з традыцыямі «злодзеяў у законе», падчас грамадзянскай вайны 1991-1994 дзяржава фактычна знікла як інстытут. Перастрэлкі ў дварах не былі дзівам, у гарадах ствараліся паўфармальныя ўзброеныя групіроўкі, правілы якіх былі фактычна вышэйшымі за закон.

«Цэлае пакаленне вырасла ў гэтых умовах. Кожную ноч трэба было мець з сабой ружжо, каб абараніцца. Быў разгул наркаманіі, бо калі на вуліцах з’яўляюцца банды, яны цягнуць моладзь да наркотыкаў і алкаголю. Давялося прымаць жорсткія меры, многіх пасадзілі ў турмы. Гэта было важна для таго, каб у людзей з’явілася адчуванне, што яны пад аховай, могуць весці свой бізнэс ды не сплочваць нікому даніну», — кажа Уціяшвілі.

Аднак летась, пасля паразы партыі Саакашвалі на выбарах, улада змянілася зноў. Новы ўрад палічыў, што 22 тысячы асуджаных — гэта зашмат для такой невялікай краіны, як Грузія. У выніку амністыі была вызвалена амаль палова ўсіх вязняў. Колькасць злачынстваў падвоілася, але ўсё роўна ўзровень крыміналу ў краіне дастаткова нізкі, асабліва ў параўнанні з суседзямі.

 

Аўтамабільны край

Каб займець статус транзітнай краіны і завязваць на сабе фінансавыя плыні, Грузія значна лібералізавала заканадаўства.

У першым паўгоддзі 2013 года 25% у структуры экспарту краіны займалі… аўтамабілі. Прытым, што сама краіна не вырабляе ніводнага! Гэта рээкспарт былых у спажыванні нямецкіх аўтамабіляў — прывезці ў Грузію, пафарбаваць, адрамантаваць і перапрадаць на Усход.

Чаму схема працуе ў Грузіі, а не ў краінах-суседках? У Арменіі і Азербайджана таксама няма аўтамабільнай вытворчасці. Рэч у тым, што ў Грузіі вельмі лёгка аформіць патрэбныя дакументы і атрымаць нумары — уся гэтая працэдура займае 5 хвілін.

«Заканадаўства павінна дазваляць транзіт без перашкод, — тлумачыць Гіві Гвандэлія, які трымае кампанію па перапродажы аўто. — Так, у Грузіі няма абавязковага тэхагляду машын. Добра гэта ці не? З аднаго боку — дрэнна, бо людзі могуць ездзіць на аўто, якія знаходзяцца ў аварыйным стане. Але з іншага боку, калі ты хочаш зладзіць цэнтр па перапродажы машын, ты павінен стварыць сістэму з мінімальнымі бар’ерамі для тых, хто хоча гэтым займацца».

Вакол гэтай галіны пачынаюць развівацца банкаўская справа, крамы аўтазапчастак, рамонтныя майстэрні. Гэта каласальныя грошы.

 

Разварот

За апошнія гады эканоміка Грузіі зрабіла скачок наперад, але праблема беспрацоўя актуальная дагэтуль. Паводле афіцыйных падлікаў, у краіне неўладкаваныя каля 15% працаздольнага насельніцтва, і гэтая лічба не змяншаецца.

У «Нацыянальным руху» прызнаюць, што грузіны ў нейкім сэнсе стаміліся ад рэформаў, якія прынеслі шмат зменаў у іх жыццё ў параўнанні з часамі прэзідэнцтва Эдуарда Шэварнадзэ. Таму цяпер кіруючая партыя «Грузінская мара» абрала супрацьлеглую тактыку і робіць «крок назад», каб задаволіць жаданні людзей.

 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць