Свет

Сёння Украіна можа зацвердзіць супрацоўніцтва з Мытным саюзам да 2020 года

Сёння Кабінет міністраў Украіны мае намер зацвердзіць праграму супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза да 2020 года.

У распараджэнні Коммерсант-Украіна апынуўся тэкст праграмы супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза (МС — Расіяй, Беларуссю і Казахстанам — да 2020 года. Дакумент узгоднены з усімі профільнымі міністэрствамі і ўнесены ў парадак дня пасяджэння ўрада 15 студзеня.

Выкананне праграмы павінна было пачацца яшчэ ў 2013 годзе, гаворыцца ў суправаджальных дакументах, але працэс яе падрыхтоўкі і ўзгаднення зацягнуўся.

Ва ўступнай частцы праграмы Кабмін пералічыў праблемы, якія павінны быць вырашаны шляхам выканання дадзенага дакумента. Сярод іх — значнае зніжэнне інтэнсіўнасці гандлёва-інвестыцыйных сувязяў, памяншэнне аб'ёмаў тавараабароту, існаванне абмежаванняў ва ўзаемным гандлі і адсутнасць эфектыўнага механізму дазволу гандлёвых спрэчак.

Аднак дэталёвага апісання шляхоў вырашэння такіх маштабных праблем план не прапануе. У дакуменце пералічаныя сем «шляхоў выканання праграмы», але ўсе яны дэкларатыўныя, паведамляе выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць