Тэатр88

«Пан Тадэвуш»: у Купалаўскім адбылася прэм'ера спектакля, прасякнутага патрыятызмам

фота з перадпаказу

У Купалаўскім тэатры адбыўся прэм’ерны паказ «Пана Тадэвуша» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Геніяльная паэма Адама Міцкевіча ўпершыню ўвасоблена на беларускай сцэне.

Уражвае пачатак спектакля.

«Забранзавелы» Паэт (Павел Харланчук), да якога завітвае Дзяўчына-эмігрантка (Валянціна Гарцуева), літаральна на вачах нараджаецца наноў і думкамі пераносіцца ў любую Літву.

Сцэнаграфія выбітная. Адчыняецца заслона, і на сцэне паўстае велічная белая брама (мастак Зіновій Марголін). Яна нагадвае трыумфальную арку, на фоне якой амаль згубілася самотная постаць аўтара паэмы.

Цягам усяго спектакля гэтая брама не пакідае сцэны, але ў кожнай новай дзеі яна набывае іншае пазнавальнае аблічча, ператвараючыся то ў парадныя вароты шляхецкай сядзібы, то ў вастрабрамскія муры Вільні, то ў паўразбураныя вежы Мірскага замка.

У нейкі момант, калі героі пачынаюць марыць пра адраджэнне былой велічы Вялікага Княства Літоўскага, прасвет белай брамы афарбоўваецца чырванню. (Дакладней, афарбоўваўся, бо пасля прагону спектакля перад міністрам культуры Святловым чырвоны колер замянілі на аранжавы.)

Дзеянне спектакля, як і паэмы Міцкевіча, пераносіць гледача ў 1811—1812 гады — час, калі шляхта захопленых Расеяй земляў Рэчы Паспалітай звязвала вялікія надзеі на вяртанне незалежнасці з перамогай Напалеона. Дзеля чаго яна адкінула спрадвечныя спрэчкі і звады ды гуртавалася ў шыхтах французскага імператара пад харугвамі са сваімі нацыянальнымі сімваламі — польскага Арла, жмудскага Мядзведзя, ліцвінскай Пагоні. Пасля прагону з міністрам культуры Пагоні не стала.

Прыгожая сцэна ёсць і ў пачатку, у якой студэнтка, захопленая лекцыямі Міцкевіча ў Калеж дэ Франс, паўтарае ягоныя словы: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай… гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек. Гэта самая багатая і чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».

А вось іншая сцэна — з наборам беларускіх хлопцаў у рэкруты расейскага войска, якіх афіцэр адразу ж выпраўляе на той свет…

Зрэшты, каб ацаніць спектакль, трэба яго пабачыць. Прэм’ерныя спэктаклі «Пана Тадэвуша» запланаваныя на 15, 16 і 17 студзеня.

Каментары8

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць