За крадзеж трактароў, здзейснены групай асоб, прыйдзецца адказваць двум вартаўнікам сельгаспрадпрыемства імя Свярдлова ў Віцебскай вобласці.
Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, знаходзячыся на начным дзяжурстве, двое вартаўнікоў пасля сумеснага распіцця спіртнога вырашылі пакатацца на трактарах па тэрыторыі адной з ферм, якія належаць КУСГП ім. Свярдлова. Адзін выкарыстаў «Амкадор», другому дастаўся трактар паменш. Не ўмеючы вадзіць тэхніку, першы знёс на хуткасці вароты, а другі затрымаўся ў гнаявой яме. Таварышы спрабавалі выцягнуць трактар, што ў ёй захраснуў, больш магутнай машынай, але неўзабаве ў «Амкадоры» скончылася паліва.
Ніхто не пацярпеў. Узбуджаная крымінальная справа.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары