Навука і тэхналогіі44

МТС верне грошы за SMS усім пацярпелым ад віруса абанентам

Аператар сотавай сувязі МТС прыняў рашэнне пайсці насустрач сваім карыстальнікам і цалкам пакрыць фінансавыя страты, выкліканыя нядаўняй віруснай атакай.

Абаненты мабільных аператараў Беларусі падпалі пад вірусную атаку ўвечары 16 траўня. Ад СМС паведамленняў, якія змяшчаюць прапанову перайсці па шкоднаснай спасылцы, пацярпелі ўладальнікі смартфонаў з аперацыйнай сістэмай Android.

У выніку пераходу па спасылцы ўсталёўваўся дадатак, які самастойна рассылаў аналагічныя шкоднасныя паведамленні па ўсёй адраснай кнізе карыстальніка.

Спецыялісты мабільных аператараў хутка адрэагавалі на інцыдэнт і заблакавалі небяспечную спасылку, пасля чаго доступ да яе стаў немагчымым. Аднак вірусная атака паспела нашкодзіць частцы Android-смартфонаў беларускіх карыстальнікаў.

Паводле інфармацыі МТС, у Беларусі асобныя ўладальнікі смартфонаў з-за віруса «сышлі ў мінус» на некалькі мільёнаў. У гэтыя дні кол-цэнтры мабільных аператараў атрымліваюць велізарную колькасць пытанняў пра тое, ці будуць ім вернуты грошы.

Аператар не абавязаны ў дадзенай сітуацыі вяртаць грошы, адзначаецца ў заяве МТС. Кампанія аказвала паслугі па перадачы паведамленняў. Пры выяўленні праблемы шкоднасная спасылка была хутка заблакаваная ўсімі аператарамі. Але, падпісваючы дамову з мабільнай кампаніяй, чалавек згаджаецца з Парадкам аказання паслуг электрасувязі, дзе прапісана, што ў выпадку ўстаноўкі шкоднаснага праграмнага забеспячэння на прыладу, адказнасць за наступствы цалкам за карыстальнікам.

Аднак аператар МТС, улічваючы чаканні абанентаў і клапоцячыся аб іх лаяльнасці, прыняў рашэнне пайсці насустрач сваім карыстальнікам і ў дадзенай сітуацыі цалкам пакрыць фінансавыя страты, выкліканыя віруснай атакай. Гэта тычыцца як абанентаў, якія на момант здарэння знаходзіліся ў Беларусі, так і тых, хто быў у роўмінгу і карыстаўся мабільнай сувяззю за мяжой.

Зварот грошай будзе зроблены аўтаматычна з 21 па 25 траўня. Звяртацца па гэтым пытанні ў кантактны цэнтр або ў салоны аператара не патрабуецца.

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, мабільны аператар МТС нагадвае правілы, выконваючы якія, можна абараніць сябе і сваю інфармацыю:

• Калі абанент стаў удзельнікам віруснай СМС рассылкі, варта скарыстацца антывірусам з крамы дадаткаў. Рэкамендаваныя праграмы: ESET, Avast, Антывірус, доктар Вэб, McAfee, Avira. Пасля ўстаноўкі антывіруса неабходна правесці поўную праверку смартфона на наяўнасць шкоднасных праграм.

• Абавязкова змяніць паролі ўсіх уліковых запісаў. Асабліва гэта тычыцца пароляў, якія выкарыстоўваюцца для здзяйснення банкаўскіх аперацый праз інтэрнэт.

• Кантраляваць узроўні доступу, якія запытвае дадатак перад устаноўкай на смартфон. Не грэбаваць каментарамі, якія пакідаюць карыстальнікі пад кожным дадаткам у крамах дадаткаў.

• Калі паступаюць падазроныя паведамленні, якія змяшчаюць інфармацыю аб выйгрышы, заклік прайсці па спасылцы або іншыя звесткі, якія выклікаюць сумневы, неабходна выдаліць гэтае паведамленне.

• У якасці альтэрнатыўнага і найбольш радыкальнага спосабу рэкамендуем зрабіць пераўсталёўку аперацыйнай сістэмы або скід ўсіх налад з наступным вяртаннем да завадскіх установак. Аднак важна ўлічваць, што пасля падобных дзеянняў уся карыстальніцкая інфармацыя будзе страчана. Таму рэкамендуецца папярэдне сінхранізаваць кантакты і іншыя важныя файлы.

• У выпадку сумневаў варта неадкладна звязацца з прадстаўніком аператара МТС па кароткім нумары 0890 або +37517-2379898 і паведаміць аб праблеме.

• Уважліва вывучыць рэкамендацыі на спецыяльным партале МТС аб бяспецы safety.mts.by

Дадзеныя рэкамендацыі дастасавальныя да карыстальнікаў смартфонаў усіх мабільных платформаў: Android, IOS, Windows Phone, Symbian.

Каментары4

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць