Грамадства1717

У Баранавічах зафарбуюць графіці з князем Кейстутам

Замест узгодненай сцяны інтэрната УА «Баранавіцкі тэхналагічны каледж» Белкаапсаюза, графіцісты размалявалі будынак сталовай.

Акцыя «Must Act — Must Art» пачалася ў горадзе 12 ліпеня. Адно з графіці павінна было размяшчацца на сцяне інтэрната каледжа. Аднак, па словах аднаго з арганізатараў акцыі, баранавіцкага рэпера Андрэя Цяпіна, графіцістам спадабалася сцяна сталовай каледжа насупраць. На свой страх і рызыку яны пачалі размалёўваць сцяну, не паведаміўшы пра гэта ўласніку.

Як аказалася, будынак сталовай знаходзіцца на рамонце. Па праекце рэканструкцыі графіці на сцяне не прадугледжана. У сувязі з гэтым, па словах Цяпіна, кіраўніцтва каледжа вырашыла сцяну зафарбаваць.

— Мы звярталіся ў каледж, прасілі знайсці магчымасць захаваць малюнак, — тлумачыць Андрэй Цяпін. — Кіраўніцтва некалькі дзён думала, як гэта ажыццявіць, але, у канчатковым выніку, вырашылі зафарбаваць. Магчыма, праз два тыдні графіці з Кейстутам не будзе.

— Хлопцы сказалі, што пераблыталі сцены, — тлумачыць дырэктар каледжа Таццяна Грабоўская. — Мы былі б радыя бачыць гэтае графіці на сцяне нашага інтэрната, дзе яно і было запланавана. Будынак сталовай знаходзіцца на рэканструкцыі, і, згодна з праектам павінен быць вытрыманы ў пэўным каляровым стылі. Каб пакінуць графіці, давядзецца ўносіць змены ў праект, а гэта каштуе немалых грошай.

Дырэктар каледжа паведаміла, што графіці не будуць чапаць да пачатку прац па рэканструкцыі фасада.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць