Культура1616

Як выхаваць у дзяцей любоў да беларускай мовы

Досведам дзеліцца настаўніца з Беласточчыны Аліна Ваўранюк.

Аліна Ваўранюк - аўтарка падручніка па беларускай мове для пачаткоўцаў.

Нядаўна адбыўся традыцыйны фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Сёлета ён зазначыўся тым, што

на сцэну разам з рок-музыкамі выйшлі дзеці. 25 вучняў пачатковай школы, дзякуючы ініцыятыве сваёй настаўніцы Аліны Ваўранюк, не толькі падпявалі ўсім беларускім рок-зоркам, але проста «ўзарвалі» свята.

І старыя хіты, і новыя песні, і купалаўскія радкі ў іх выкананні публіка прымала з непаўторнымі авацыямі. Настаўніку.info удалося пагутарыць з настаўніцай беларускай мовы Пачатковай школы №4 Алінай Ваўранюк, якая вучыць і гуртуе беларускіх дзяцей на Беласточчыне.

Nastaunik.info: Аліна, ці лёгка прывіць дзецям любоў да роднай мовы, роднага слова ў іншамоўным асяроддзі?

Аліна Ваўранюк:

Калі я люблю сваю родную мову і яна займае шмат месца ў маім сэрцы і жыцці, дык усякія цяжкасці можна пераадолець.

Ды і беларусаў на Беласточчыне жыве шмат. Мы стараемся захаваць свае традыцыі, мову.

N.: Якія спосабы Вы знаходзіце, каб Вашыя гадаванцы адчулі прыгажосць і палюбілі роднае слова?

А.В.:

Я заўсёды ведала, што ўрокі беларускай мовы – гэта не ўсё. Ставім п’есы з маімі вучнямі ў беларускім тэатральным гуртку. Летам езджу з імі на тыднёвыя летнікі. Мы заснавалі грамадскую арганізацыю «АБ-БА» (Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову) і ладзім экскурсіі, музычныя заняткі, арганізуем сустрэчы, канцэрты, выдаем дыскі з песнямі, кніжкі, падручнікі, дапаможнікі, даем майстар-класы настаўнікам і шмат чаго яшчэ.

Уваходзьце на наш сайт і чытайце!

Аліна Ваўранюк падчас фестывалю «Басовішча-2014».

N.: Вядома, што Вашыя вучні проста «ўзарвалі» сёлетні фестываль беларускай песні Басовішча. Яны выступілі разам з сапраўднымі зоркамі Беларусі – Лявонам Вольскім, Ігарам Варашкевічам і іншымі, спявалі песні, якія сталі хітамі не толькі ў Беларусі. Раскажыце, як гэта адбывалася і як да гэтага ставіліся дзеці.

А.В.: Я вяла з дзяцьмі заняткі па суботах, расказвала пра фестываль «Басовішча», гісторыю беларускай рок-музыкі. Мне не было цяжка, я ж ведаю сваіх вучняў, кожны год езджу на Басовішча. Пахвалюся, што я была пры абмяркоўванні ідэі Басовішча з Басяй Пякарскай (тады яшчэ Кучынскай) і Міколам Ваўранюком (тады яшчэ ён не быў маім мужам), мы ездзілі ў Менск запрашаць музыкаў на першае Басовішча. Гэта былі незабыўныя хвіліны, першая сустрэча з Сержуком Воюшам, Алесем Камоцкім, Сяргеем Краўчанкам з Уліса.

Была суарганізатаркай першага фэсту, а цяпер мае былыя вучні і ўласныя дзеці яго арганізуюць. Ці можа быць цяжка распавядаць пра тое, што любіш, беларускую музыку, дзецям? Абсалютна не!

Песні, якія праспявалі дзеці, ведае хіба кожны.

N.: Што можаце параіць сваім калегам – выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў Беларусі, якія таксама вымушаны выхоўваюць дзяцей у чужамоўным асяродку?

А.В.: Па-мойму,

самае важнае - дзеці адчуваюць фальш. Яны бачаць, што я не настаўніца роднай мовы толькі на ўроках, я беларуска па жыцці.

Выхавалі мы з мужам дзяцей-беларусаў, гавару з імі на сваёй роднай мове, мае вучні, бывала, былі здзіўлены, што я ведаю таксама польскую мову. Я жыву ў Польшчы, гавару па-беларуску з нашым беластоцкім акцэнтам, але гэта мая родная мова.

І я сама, і дзеці перапоўнены шчасцем, бо дзецям вельмі падабаецца працаваць і рэпетаваць з найлепшымі музыкамі, размаўляць па-беларуску, вучыцца ў іх, займацца сур’ёзнай дарослай справай. А я назіраю, што атрымліваецца - дзеці вельмі непрадказальныя, як і музыкі.

N.: Мы зразумелі Ваш сакрэт – паказваць асабісты прыклад і дазволіць дзецям быць стваральнікамі сваёй культуры. Вашыя вучні будуць памятаць, як яны сталі зоркамі фестывалю, мець гэты факт у біяграфіі. Яны адчулі, што беларусамі быць класна! І ім ужо не трэба вучыць астраномію, каб зразумець, што сапраўдныя зоркі свецяць сваім святлом, а больш дробная матэрыя – толькі адлюстроўвае чужое.

А.В.: Дакладна так. У нас яшчэ будзе запіс усяго канцэрту. Паўторым яго на Wschodzie Kultury у Беластоку 29 жніўня. Выступіць Стары Ольса, а потым мы - 25 АБ-БА АРКЕСТР з салістамі, як на «Басовішчы»: Лявонам Вольскім, Ігарам Варашкевічам, Аляксандрам Памідоравым, Юркам Асеннікам і Хрыстафорам Сяськевічам

Запрашаем!

Трэба, каб было больш пляцовак, дзе дзеці-беларусы маглі б паказаць свае таленты.

Зацытую Ігара Варашкевіча, лідара «Крамы»: «Гэта як быў адзіны беларускамоўны рок-фестываль, так ім і застаўся. Больш няма. Прычым, калі раней былі больш дробныя фэсты кшталту «Року па вакацыях», то зараз нічога няма. А тыя вялікія оўпэн-эйры, што ёсць, запрашаюць расійскіх зорак. Уселякае тут было, як і ў розных гісторыях бываюць плюсы і мінусы. Але ўсё ж такі гэта добрая справа. І нам дастаткова сумна было не ездзіць сюды 4 гады».

N.: Дзякуй за размову, і за Басовішча, якое жыве 25 год, таксама дзякуй!

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі19

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хуткасць арэндных самакатаў збіраюцца знізіць да 20 км/г, а ў цэнтры — да 7 км/г5

Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова5

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане3

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі19

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць