Грамадства1111

Топ-10 спецыяльнасцяў мінскіх ВНУ з найбольшым прахадным балам

На якія факультэты імкнуцца самыя разумныя беларусы?

Пакуль беларускія ВНУ праводзяць дадатковы набор на непапулярныя спецыяльнасці, каб выканаць план прыёма нават за кошт абітурыентаў з трыма баламі за тэст, «НН» вырашыла даведацца, за месцы на якіх факультэтах змагаліся самыя разумныя беларусы. 

Адразу трэба сказаць, што сюрпрызаў не было. Абітурыентаў з вялікімі баламі больш за ўсіх прыцягвае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 10 самых прэстыжных спецыяльнасцяў 6 належыць менавіта БДУ. 

 У 2014 годзе пальму першынства ўзялі спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» факультэта міжнародных адносін БДУ і «Бізнэс-адміністраванне» Інстытута бізнэсу і мэнэджменту тэхналогій з неабходным для паступлення 371 балам.

Летась рэкордны прахадны бал у 388 пунктаў мела спецыяльнасць «Міжнароднае права», якой навучаюць на ФМА БДУ.

Іншыя ўніверсітэты з традыцыйна вялікімі прахаднымі баламі — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. 

Топ-10 спецыяльнасцяў з найвышэйшымі прахаднымі баламі ў мінскіх ВНУ выглядае наступным чынам:

МесцаБалСпецыяльнасцьФакультэтУніверсітэт
1. 371 «Сусветная эканоміка» Факультэт міжнародных адносін БДУ
1. 371 «Бізнэс-адміністраванне» Інстытут бізнэсу і мэнэджменту тэхналогій БДУ
2. 370 «Актуарная матэматыка» Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
3. 369 «Міжнароднае права» Факультэт міжнародных адносін БДУ
4. 366 «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» Інстытут бізнэсу і менэджменту тэхналогій БДУ
4. 366 «Інфарматыкі і тэхналогіі праграмавання» Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР
5. 364 «Міжнародныя адносіны» Факультэт міжнародных адносін БДУ
6. 360 Стаматалагічны факультэт БДМУ
7. 358 Фармацэўтычны факультэт БДМУ
8. 357 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР
9. 354 «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Факультэт міжнародных бізнэс-камунікацый БДЭУ
10. 353 «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)» Перакладчыцкі факультэт МДЛУ
10. 353 «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Факультэт міжкультурных камунікацый МДЛУ

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць