Свет1010

Касмічны карабель Virgin разбіўся ў ЗША падчас тэсту: адзін чалавек загінуў ФОТА, ВІДЭА

Касмічны карабель Virgin Galactic SpaceShipTwo разбіўся падчас выпрабавальнага палёту на базе ў Каліфорніі. Гэта быў першы пілатаваны палёт карабля Virgin са студзеня.

Адзін з пілотаў загінуў, другі атрымаў траўмы, як паведаміў дарожны патруль каліфарнійскай паліцыі.

Кен Браўн — фатограф, які стаў сведкам катастрофы, — паведаміў журналістам, што карабель выбухнуў пасля аддзялення ад самалёта-носьбіта (так званага самалёта-авіяматкі).

Па заяве кіраўнікоў палёту, карабель адчуў у ходзе палёту «сур'ёзную анамалію». Кадры, знятыя з верталёта, зафіксавалі абломкі карабля з лагатыпам кампаніі ў пустыні.

Карабель Virgin Galactic SpaceShipTwo падымаецца ў паветра самалётам-носьбітам, а затым аддзяляецца і ўключае ўласны ракетны рухавік, які выводзіць яго па парабалічнай траекторыі да вышыні ў 100 км.

Самалёт-авіяматка White Knight 2 без праблем прызямліўся на бліжэйшым аэрадроме.

Карабель рыхтаваўся да першага арбітальнага палёту, які павінен быў адбыцца праз некалькі месяцаў. З яго поспехам канструктары звязвалі сваю мару па стварэнні першага касмічнага турыстычнага карабля.

Сэр Чарльз Брэнсан (кіраўнік кампаніі Virgin) з мадэллю касмічнага карабля, LA Times

Для кампаніі Virgin Galactic гэта стане буйной няўдачай. Фірма разлічвала стаць першай у новай галіне касмічнага турызму і мела доўгі спіс знакамітасцяў, якія набылі загадзя квіткі на першыя палёты карабля.

SpaceShipTwo мае арыгінальную канструкцыю, незвычайны ракетны рухавік, і яго распрацоўка заняла гады. Нягледзячы на бясконцыя затрымкі, кампанія здолела ўсе гэтыя гады падтрымліваць аптымізм сярод сваіх інвестараў і ў сродках інфармацыі.

Дэвід Шукман, кіраўніка аддзела навукі Бі-Бі-Сі, адзначае: «Я браў інтэрв'ю ў кіраўніка кампаніі сэра Рычарда Брэнсана ў тыя дні, калі было абвешчана пра пачатак праекта, і яго энтузіязм і рашучасць былі непадробныя. Але яго абяцанні здзейсніць першы палёт карабля да канца гэтага года выклікалі сумневы ўжо на працягу некалькіх месяцаў.

Сённяшні інцыдэнт прывядзе да новых затрымак. Заваёва космасу — нялёгкая задача, а ператварэнне касмічных палётаў у руцінную справу — яшчэ больш складаная рэч».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным102

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі7

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць