Эканоміка1313

Мытня абмежавала нормы ўвозу некаторых тавараў з-за мяжы

interfax.by

З 10 сакавіка зменяцца правілы ўвозу некаторых тавараў для асабістага карыстання з-за мяжы. Для бытавой тэхнікі, электронікі і сантэхнікі ўсталяваны бязмытны ліміт у адну адзінку кожнага тавару з спісу раз у тры гады, для аўтамабільных шын — камплект з 4 штук раз у два гады.

Інфармацыя пра гэта сёння з'явілася на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта. 

«Аналіз нарматыўных тэрмінаў выкарыстання розных катэгорый тавараў паказаў, што час службы бытавой тэхнікі, сантэхнічнага абсталявання складае, як правіла, не менш за 5 гадоў, шын — не менш за 2 гады», — кажуць у ДМК аб сваіх назіраннях. На гэтых падставах і былі перагледжаны нормы ўвозу некаторых тавараў.

У прыватнасці, адной адзінкай тавару раз у тры гады абмежаваны ўвоз у Беларусь рознай бытавой тэхнікі, электронікі, камп'ютараў, ноўтбукаў, планшэтаў, сантэхнікі, тэхнічнага абсталявання, дзіцячых калясак і некаторых іншых рэчаў.

Ліміт будзе дзейнічаць толькі для тавараў адной групы. Гэта значыць, што прывезці з-за мяжы, напрыклад, дзве мікрахвалёўкі будзе нельга. Другая ўжо будзе абкладацца пошлінай.

Пры гэтым, калі купіць за мяжой адразу і халадзільнік, і газавую пліту, і пыласос, то ніякіх дадатковых плацяжоў не прадугледжана.

Новыя правілы ўвозу закрануць і аўтамабільныя шыны.

На працягу двух каляндарных гадоў можна бяспошлінна прывезці толькі адзін камплект з 4 штук (у дачыненні да матацыклаў, мапедаў і мотаролераў ліміт будзе яшчэ ніжэй — усяго 2-3 адзінкі тавару) для кожнага транспартнага сродку ў уласнасці.

«Для тавараў, увезеных з-за мяжы з выплатай сукупнага мытнага плацяжу, абмежаванні дзейнічаць не будуць», — каментуюць змены ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць