Улада11

Падатковая папярэджвае: Не дарыце грошай на вясельле!

Суд Савецкага раёну Гомеля аштрафаваў мясцовага таксіста Кастуся Жукоўскага на 50 базавых велічынь за грашовы падарунак, які той атрымаў на вясельле.

Суд Савецкага раёну Гомеля аштрафаваў мясцовага таксіста Кастуся Жукоўскага на 50 базавых велічынь за грашовы падарунак, які той атрымаў на вяселле. Ён прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад сплочвання падаткаў.

Як палічыў суд, Кастусь Жукоўскі наўмысна не задэклараваў грошы, якія атрымаў у якасці падарунка на ўласным вяселлі ад цёткі з Украіны. Дзве тысячы долараў, якія падаравала сваячка, падаткавікі палічылі замежнай дапамогай, якая, згодна з прэзідэнцкім дэкрэтам, павінна абавязкова дэкларавацца ў падатковай інспекцыі. Цікава, што дазналіся пра гэты падарунак падаткавікі непасрэдна ад самога абвінавачанага, калі той з парады юрыста падаў сваю дэкларацыю аб прыбытках.

Вось што пра гэты выпадак распавёў сам Кастусь Жукоўскі:

‑ Калі ад мяне запатрабавалі дэкларацыю, перш за ўсё я звярнуўся да юрыста, каб ні ў чым не памыліцца. Той мне і параіў задэклараваць гэтыя грошы, што я і зрабіў. У падатковай я патлумачыў, што гэтыя грошы атрымаў на вяселле. Яны са свайго боку запатрабавалі спіс усіх запрошаных — 79 чалавек. Таму я проста раскідаў усе грошы на трох чалавек. І сярод іх апынулася і цётка з Украіны.

Тое ж самае Жукоўскі сёння патлумачыў і ў суддзе. Але сведчанні таксіста не былі прынятыя да разгляду, што вельмі пакрыўдзіла абвінавачанага:

‑ Маё асабістае стаўленне да прысуду такое: ёсць чалавек — ёсць артыкул. Я абавязкова буду абскарджваць прысуд, бо гэта супярэчыць і чалавечым паняццям і народным традыцыям.

Кастусь Жукоўскі спадзяецца, што гарадскі суд больш уважліва падыйдзе да разгляду яго справы і перакваліфікуе артыкул пакарання на больш мяккі. Калі гэтага не адбудзецца, то сплаціць такі вялікі штраф таксіст не зможа:

‑ Я усё ж спадзяюся, што вышэйшы суд прыме мой бок, бо 750 долараў для мяне — гэта непад’ёмная сума.

Радыё Рацыя

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць