Эканоміка22

Валютная выручка Беларусі знізілася ў першым квартале на $2,5 млрд

У студзені—сакавіку 2015 года валютныя паступленні Беларусі склалі 7,74 млрд даляраў і знізіліся на 2,5 млрд даляраў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года/ Cёлета валютная выручка знаходзіцца на мінімальным з 2011 года ўзроўні. 

Асобна ў сакавіку грашовыя паступленні па экспарце тавараў і паслуг, даходах і трансфертах склаліся на ўзроўні 2,9 млрд даляраў, што ніжэй за ўзровень аналагічнага месяца мінулага года на 22,5%. У лютым і студзені, нагадаем, валютныя паступленні складалі 2,3 млрд і 2,55 млрд даляраў (супраць 3,3 млрд даляраў і 3,2 млрд. даляраў у лютым і студзені 2014 года адпаведна). 

Значнае зніжэнне валютнай выручкі ў першым квартале 2015 года абумоўленае галоўным чынам скарачэннем аб'ёмаў экспарту тавараў. За студзень—сакавік гэтага года валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў склалі 6,1 млрд. долараў і знізіліся на 26,9% у параўнанні з першым кварталам 2014 года. З улікам паслуг валютныя паступленні склалі 7,56 млрд. даляраў. 

Скарачэнне экспартнай выручкі адбылося ў першую чаргу ў выніку зніжэння беларускіх паставак у Расію. За першы квартал 2015 года грашовыя паступленні Беларусі з Расіі склалі 2,76 млрд даляраў і скараціліся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года на 34,3%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць