Музыка22

Пераможцамі адборачнага конкурсу «Басовішча» сталі Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod

2 чэрвеня аргкамітэт «Басовішча» абвесьціў пераможцаў адборачнага конкурсу на фэстываль.

Усяго на конкурс заявіліся 36 камандаў. Узроставых абмежаваньняў не выстаўлялася, таму сярод заяўнікаў было нямала ўжо вядомых выканаўцаў. Журы было прапанавана ацаніць музыку, тэксты і відэа кожнага з прэтэндэнтаў. У журы ўвайшлі – па адным прадстаўніку арганізатараў зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў і фонду VillaSokrates, кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, шматгадовая арганізатарка «Басовішча» і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыка і мастак Юры Асеньнік, журналіст, музыка, саўндпрадусар Лукаш Сьцепанюк.

Па выніку былі названыя чатыры імёны – Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod. Гэтыя гурты сыграюць на фэстывалі 17 ліпеня. Па выніку іх выступаў будзе абраны пераможца «Басовішча-2015», які атрымае грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок, дадатковы сэт у другі дзень фэсту 18 ліпеня, ратацыю на «Радыё Рацыя», а таксама гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2016».

Каментары2

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць