У цэнтральнай царкве Евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Кобрыне 28-29 жніўня адбудзецца Рэспубліканскі моладзевы кангрэс. Форум веруючай моладзі пройдзе пад дэвізам «Духам успалымняйцеся, Госпаду служыце».
У аснову працы кангрэса будуць пакладзеныя розныя тэалагічныя аспекты Паслання да Рымлянаў — Кіраўніцтва Саюза цэркваў ЕХБ і Абласных аб’яднанняў, а таксама служыцелі памесных цэркваў будуць казаць аб Божым провідзе і месцы хрысціяніна ў Божых планах, заклічуць маладых людзей да пакаяння і прысвячэння, паведаміў на сваёй старонцы у сацсетках адзін з арганізатараў кангрэса.
У праграме кангрэса — дыскусіі на тэмы «Дары ў служэнні», «Вучэнне аб хрысціянскай свабодзе», «Духоўная барацьба», «Залежнасць ад інфармацыйных тэхналогіяў», «Рэлігійнасць», «Хібнасць філасофіі культу цела і прыгажосці», «Слоўнік рымскіх тэрмінаў», «Прысвячэнне».
Да ўдзелу запрашаецца моладзь памесных цэркваў узростам ад 16 гадоў, аб намеры ўдзельнічаць пажадана паведаміць у Аб’яднанне цэркваў да 31 ліпеня.
Рэгістрацыйны ўнёсак складае 150 тысяч рублёў на аднаго чалавека, у якія ўваходзяць харчаванне і пражыванне.
-
Пайшоў у банкруцтва вядомы беларускі вытворца ветэрынарных прэпаратаў
-
На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў
-
Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме
Каментары