Усяго патроху44

У Менску на выходных прагрымела ўнікальная навальніца

Навальніцы ў лютым — зьява надзвычай рэдкая для Беларусі, начныя навальніцы ў гэтую паравіну году — увогуле зьява ўнікальная, а ў Менску начной навальніцы ў лютым не было ніколі за ўсю гісторыю назіраньняў.

У Беларусі ўначы на 23 лютага месцамі, пераважна на поўдні краіны, прыгрымелі першыя сёлетнія навальніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сыноптык Рэсппубліканскага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.

Паводле слоў спэцыяліста, навальніцы ў лютым — зьява надзвычай рэдкая для Беларусі, такое здараецца адзін раз у 25‑50 гадоў, а начныя навальніцы ў гэтую паравіну году — увогуле зьява ўнікальная. У беларускай сталіцы, да прыкладу, начныя навальніцы ў лютым яшчэ не адзначаліся ні разу за ўсю гісторыю шматгадовых назіраньняў.

Навальніца 23 лютага была выклікана выключна высокай актыўнасьцю атмасфэрных працэсаў. Магутны цыклён рушыў цераз скандынаўскія краіны да ўсходу, пры гэтым актыўны атмасфэрны фронт з Атлянтыкі літаральна пранёсься па тэрыторыі Беларусі з хуткасьцю 80 км/г углыб кантынэнту. У выніку ў вобласьці значных тэмпэратурных кантрастаў і ўзьніклі навальніцы.

Паводле БЕЛТА

Каментары4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць